16-гадовую беларуску асудзілі за пратэсты і прызналі «экстрэмісткай»
Сёння МУС абнавіў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» — туды дадалі 31 чалавека.
Сярод іншых, там з’явілася імя 16-гадовай ПаліныЖаковіч — яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёну Мінска. Падрабязнасці справы невядомы, але на момант пратэстаў 2020-га году Паліне было 11 гадоў.
Паведамляецца, што дзяўчынку «вызвалілі ад адказнасці на падставе арт. 86 КК», але дадалі ў «спіс экстрэмістаў».