​​У Беларусі адзначаецца дзень настаўніка. Пацукі шмат намаганняў прыклалі, каб зганьбіць гэтую праф…

​​У Беларусі адзначаецца дзень настаўніка.

Пацукі шмат намаганняў прыклалі, каб зганьбіць гэтую прафесію, каб настаўніцы і настаўнікі асацыяваліся з хлуснёй , фальсіфікацыямі і ўцёкамі праз вакно з выбарчага ўчастка ў школе.

Але зараз з’явілася статыстыка: больш за 6000 настаўніц і настаўнікаў страцілі працу праз свае палітычныя погляды. Шэсць тысяч!

Падчас акупацыі школы робяцца цэнтрамі варожай прапаганды. Бо для акупантаў жыццёва важна падмануць, адурманіць маладое пакаленне. І сумленны настаўнік для іх – вораг. Сумленны настаўнік – экстрэміст. Сумленны настаўнік – падпольшчык. Бо будзе вучыць сапраўднай гісторыі, а не той, якую прыдумалі акупанты, і мове, якую вораг намагаецца знішчыць. Ён ці яна будзе шчыра адказваць на пытанні вучняў, а не хлусіць, як загадалі ў мінадукацыі.

Шэсць тысяч страцілі працу, хтосьці за кратамі, хтосьці з’ехаў. Мы не ведаем, колькі засталося ў школах сумленных настаўнікаў, але спадзяемся, што іх дастаткова, каб дапамагчы дзецям атрымліваць веды замест прапаганды.

Дзякуй вам, сапраўдныя настаўніцы і настаўнікі, і са святам вас. Няхай хутчэй прыйдзе час, калі вы будзеце працаваць свабодна, без ідэолагаў, хлуслівых падручнікаў і небяспекі звальнення, а ваша прафесія зробіцца адной з самых паважаных. Беражыце сябе!
Жыве Беларусь!