Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

30 гадоў таму нацыянальныя сімвалы Беларусі сталі дзяржаўнымі — і гэта паўторыцца

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

30 гадоў таму нашыя нацыянальныя сымбалы сталі дзяржаўнымі. Мы ведаем: гэта адбудзецца зноў. Час усё расставіць па сваіх месцах.

Чыжоўка далучаецца да акцый салідарнасці з праваабарончым цэнтрам Вясна

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка далучаецца да шматлікіх акцый салідарнасці з праваабарончым цэнтрам Вясна, што сёння праходзяць у розных краінах. Таксама сёння год, як праваабаронца Вясны Марфа Рабкова знаходзіцца за кратамі. Свабоду Марфе Рабковай! Жыве Вясна, жыве Беларусь! #FreeViasna

У дзень беларускага пісьменства жыхары Чыжоўкі нагадваюць пра класікаў літаратуры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У дзень беларускага пісьменства жыхары Чыжоўкі нагадваюць пра класікаў беларускай літаратуры. Дарэчы, іржавая дзяржава лічыць чытанне кніг (асабліва на беларускай мове, асабліва ў электрычцы) экстрэмізмам. Вы ведаеце, што рабіць!

Міліцыя з дубінкамі і камерамі на ўваходзе ў школу: уражанні ад першага дня ведаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вось такія ўражанні ад нашай падпісанткі пра сённяшні дзень ведаў. ‘Больш за ўсё ўразіла сама ўстанова адукацыі: міліцыя на ўваходзе з дубінкамі і камерамі. Замест вахцёркі – міліцыянтка ключы выдае і званкі націскае – бабулі ўжо ж не справяцца…А бацькоў зараз, як адвакатаў у СІЗА, могуць і не пусціць.Час ўжо школы перайменовываць з ДУА ў […]

Сёння мы не здаліся: роздум пра спадчыну і гонар

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Жыццё цалкам залежыць ад нашых дзеянняў. Кожны задаецца пытаннем: “Што застанецца пасля мяне?” Няхай наша спадчына прынясе нашчадкам добрыя, светлыя ўспаміны пра нас. І гонар, бо сёння мы не здаліся.

Партызаны Фрунзенскага руху малююць графіці, Чыжоўка ўпрыгожвае раён сцягамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Не разбіць не спыніць, не стрымаць!» «Партызаны Фрунзенскага руху не здаюцца!», — яны малююць графіці. А «партызаны» Чыжоўкі ўпрыгожылі свой раён сцягамі.