Так-так, а што ж у нас яшчэ не было экстрэмісцкім? Эканоміка – была, спорт – вядома ж, гісторыя – самы-самы экстрэмізм, культура – амаль як гісторыя. А вось навука экстрэмісцкай пакуль не прызнаная. Тут, канешне, усё складана. Навук гэтых многа розных, не вельмі адукаваным пацукам разабрацца цяжка. Матэматыкі прыдумалі абразлівую канцэпцыю “адсоткаў”. Чулі пра 3%? […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Віншуем з Днём Народзінаў Марыну Золатаву, галоўную рэдактарку tut.by — свабоду палітвязню!
Віншуем з Днём Народзінаў Марыну Золатаву, галоўную рэдактарку tut.by! Мы ўсе чакаем таго дня, калі Марына зноў будзе на волі займацца ўлюбёнай справай, а беларусы змогуць чытаць tut.by без vpn Свабоду Марыне Золатавай!Жыве Беларусь!
Хлопцаў з TOR BAND затрымалі разам з жонкамі — эфект Стрэйзанд толькі пашырае вядомасць гурта
Пацукі працягваюць змагацца з ветракамі. Затрыманы хлопцы з TOR BAND разам з жонкамі, міліцыянты ходзяць з гутаркамі да тых, хто здымаўся у іх кліпах, ідэолагі на прадпрыемствах Рагачова сцвярджаюць, што гурт прызнаны экстрэмісцкім. А ці чулі таварышы пацукі пра эфект Стрэйзанд? Аднойчы спадарыня Стрэйзанд заўважыла ў інтэрнэце фотку свайго дома і запатрабавала яе выдаліць. У […]
Жыхара Рэчыцы затрымалі за сярэдні палец расейскім вайскоўцам — прымусілі зняць пакаяльнае відэа
А ў нас тут навіны братэрства і добрасуседства прыспелі. Амап затрымаў жыхара Рэчыцы, які паказаў сярэдні палец расейскім вайскоўцам. Яго прымусілі сказаць на камеру, што расейцы нас “абараняюць”. У Магілёве хлопец, які здымаў тык-токі ў падтрымку Украіны, кажа ў пакаяльным відэа, што зараз падтрымлівае расейскае войска. Дырэктару крамы ў Баранавічах, што назваў расейцаў акупантамі, пагражае […]
Дзяды: два гады беларусы не могуць наведаць Курапаты, але абяцаюць вярнуцца
З 1987 г Дзяды – гэта не толькі дзень шанавання продкаў, але і дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, сімвалам якіх сталі Курапаты. Злачынная ўлада імкнецца знішчыць месца памяці, але замест зруйнаваных крыжоў зноў і зноў вырастаюць новыя. Курапаты – гэта не тое, што можна знішчыць. Два гады беларусы не могуць наведаць Курапаты на Дзяды. Але […]
Рэжым забараніў Хэлоўін: метафара пачвараў, якія баяцца чалавечай радасці
Нячысцікі забараняюць нячысцікаў! Не, не так. Сапраўдныя нячысцікі забараняюць фэйкавых. А лепш вось так: пачвары забараняюць вядзьмарак, чарцей, прывідаў і іншых мілых і сімпатычных істот. Карацей кажучы, пацукі забаранілі Хэлоўін. Чаму? А ліха іх ведае! Баяцца канкурэнцыі? Несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў? Ці, як любую пачвару, пачвару ў балаклаве карэжыць ад святаў, вясёлых твараў і шчаслівага смеху? […]
За жарт пра замах на Азарэнку судзяць людзей — справа атрадаў грамадзянскай самаабароны
А памятаеце жарт, што тэрарысты хацелі адрэзаць язык азаронку, але ж азаронак адбіўся і перамог? Ну вось за гэта зараз усур’ёз судзяць людзей, справа атрадаў грамадзянскай самаабароны. Гісторыя “замаху” на азаронка нават больш смешная за гісторыю “замаху” на луку, але ж пацукі з кдб не бачаць, як недарэчна выглядаюць іх пастановы, і ганарацца імі. Дык […]
Арыштаваны топ-мэнэджары «Суседзяў»: рэжым можа пасадзіць кожнага без сапраўднай прычыны
А што ж гэта робіцца? Не прайшло і двух тыдняў з моманту эпічнай прамовы наконт расчлянёнай курыцы, а галоўны пацук ужо сіпіць, што яго не так зразумелі. А людзі, якіх кінулі за краты з-за гэтага “непаразумення”, сядзяць. Але ж гісторыя мае працяг. Арыштаваныя амаль усе топ-мэнэджары сеткі “Суседзі”, над крамамі якой лунае (насамрэч, вісіць, як […]
Праграміст Арцём Мазанік асуджаны на 8 гадоў за распрацоўку дадатка BelScan
Праграміст Арцём Мазанік атрымаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за распрацоўку мабільнага дадатка BelScan. Інфармацыйныя тэхналогіі займаюць значнае месца ў гісторыі нашай рэвалюцыі. Узгадайце платформу Голас, Краму, Кібер-партызан. А да саміх айцішнікаў заўсёды асаблівае стаўленне пры арыштах: якія б ні хадзілі чуткі пра касмічныя зарплаты “сілавікоў”, але ж айцішнікам яны зайздросцяць. Акрамя таго, пацукі не […]
Ціханоўская — пра 10 крымінальных спраў супраць яе і вялізны рэестр «завочных судоў» рэжыму
Святлана Ціханоўская: «Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных справаў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Сёння з’явіліся новыя «спецыяльныя вытворчасці» – так рэжым рыхтуецца да «завочных судоў» і крымінальных справаў. У мяне іх набралася ўжо 10, у Паўла Латушкі – 8, Вольгі Кавальковай – 5, Марыі Мароз – 4. Што я магу сказаць пра гэта? Я […]