Роўна тры гады таму быў затрыманы Мікола Статкевіч
Палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней Мікола быў арыштаваны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю так і не выйшаў — палітыку прад’явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы.
14 снежня 2021 Статкевічу быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
У канцы мінулага чэрвеня Мікола быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — толькі з ліпеня яму выпісалі мінімум 21 спагнанне. Нядаўна стала вядома, што палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн