​​Сёння – дзень абароны дзяцей, але якая ў лукашэнкаўскай краіне для жыцця можа быць абарона дзяцей?…

​​Сёння – дзень абароны дзяцей, але якая ў лукашэнкаўскай краіне для жыцця можа быць абарона дзяцей? Іх кідаюць за краты, іх выкарыстоўваюць для шантажу, у іх забіраюць бацькоў, іх вымушаюць бегчы з Беларусі. Цёткі з начосамі пагражаюць тым, хто не ўступіў у брсм. “Міліцыянты” шукаюць злодзеяў сярод анімэшнікаў. Адзнакі на школьных тэстах лічаць прыкладна як бюлетэні на выбарах. І адначасова на іх ліецца фальшывая гісторыя і няспынная прапаганда рускага свету. Рашыстам мала закатаваць дарослых. Ім патрэбныя душы дзяцей.

Але. Таварышы пацукі ці не маюць дзяцей, ці не размаўляюць з імі. Бо інакш яны б ведалі, што беларускія дзеці лепш за дарослых. Гэта нармальна, дарэчы, калі новае пакаленне і больш разумнае, і больш адукаванае, і больш талерантнае. Так працуе прагрэс грамадства. І дзяцей не падманеш прапагандай. Яны добра бачаць хлусню ад дарослых. І ўсе, ад малых, што гулялі ў дзіцячых садках у амапаўцаў ды пратэстоўцаў, да падлеткаў, што апынуліся за кратамі за сваю пазіцыю, добра ведаюць, на чыім баку праўда.

Дзеці вырастуць вольнымі, нягледзячы ні на што. А мы, дарослыя, дапаможам ім. А мо і павучымся  ў іх чамусьці добраму

Жыве будучыня!
Жыве Беларусь!