Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Навагоднее звароты да беларусаў: стомленасць, надзея і чаканне свабоды

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Добрага вечара, сябры, суседзі, вольныя беларусы! Год падыходзіць да завяршэння. Здаецца, ён прынёс нам больш выпрабаванняў, чым усе былыя гады пры дыктатуры. Галоўная эмоцыя беларусаў сёння – стомленасць. Але гэты страшны год – год зачараваны. Ён паскорыў час, паскорыў гісторыю. Тое, што здавалася бясконцым, ужо бачыць наперадзе свой канец. Тое, што здавалася непераможным, рыхтуецца да […]

Насычаны год змагання і любові — беражыце сябе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Гэта быў вельмі насычаны і розны год. Але нам не абвыкаць! З 2020 года мы кожны дзень жывем у барацьбе і знаходзім у ёй месца для кахання і клопату адзін да аднаго. Беражыце сябе

Навагоднія віншаванні беларусаў з Рыма і Ватыкана

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Добрага дня, сябры! Нашыя татэмныя птушачкі перадаюць навагоднія віншаванні з сонечнага Рыма (і таксама з Ватыкана!). Вось калі б не апошняя фотка, нават не верыцца, што зіма. Няхай у новым годзе сонца заззяе і над нашай Беларуссю . Дарэчы, калі вы таксама жадаеце даслаць нам паштоўку з нейкага цудоўнага месца, то выявы чыжыкаў тут.

Беларусы з прыгарада Каліфорніі прысылаюць навагодняе прывітанне

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Усім добрага настрою жадаюць нашыя чыжыкі з прыгарада недзе ў Каліфорніі. Месцамі калядныя ўпрыгожванні нагадваюць чамусьці пра Хэлоўін. Затое шмат белага ды чырвонага, а што можа быць прыгажэйшым?! Жыве Беларусь!

На 68-гадовую беларуску завялі крымінальную справу за надпіс «не вайне» маркерам на прыпынку

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​На 68-гадовую жанчыну заведзена крымінальная справа за надпіс “не вайне” маркерам на абклееным рэкламамі прыпынку грамадскага транспарта. Гэта нібыта апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Чым з’яўляюцца напалову садраныя рэкламныя банеры – маёмасцю ці будынкамі – не ўдакладняецца. Расейцы за “не вайне” саджаюць рэгулярна. Яно і зразумела – вайна для іх ператварылася ў нацыянальную ідэю. Але […]

Мінская міліцыя хваліцца затрыманнем аўтара 43 тысяч «экстрэмісцкіх» каментароў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Губазікі хваляцца, што затрымалі чалавека, які пакінуў 43 тысячы “экстрэмісцкіх” каментароў; на яго завялі 58 крымінальных спраў. І вось нам цікава: у дзяцінстве хлопчык ці дзяўчынка марыць працаваць у міліцыі. Мабыць, шукаць забойцаў, наркагандляроў. Вызваляць закладнікаў. Разгадваць падказкі, якія пакінуў серыйны маньяк. Гераічна спыняць узброеных рабаўнікоў. Карацей кажучы, рабіць тое, што робяць крутыя хлопцы ды […]

Анархісты Емяльянаў і Раманаў у Ваўкавыскай калоніі зазнаюць катаванні ў ШІЗА і ПКТ

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Катаванні ў беларускіх турмах, нажаль, ужо нікога не здзіўляюць. Але ж гэта не падстава не гаварыць пра іх. Кожны дзень тысячы людзей за кратамі зазнаюць катаванні. Сярод іх – анархісты Мікіта Емяльянаў і Сяргей Раманаў, якія знаходзяцца ў Ваўкавыскай калоніі № 11. Амаль увесь час хлопцы праводзяць у ШІЗА і ПКТ, іх пазбаўляюць самага неабходнага. […]

Калядная дабранач: чыжыкі завіталі на святы ў Польшчу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дабранач, сябры! Віншуем усіх, хто зараз святкуе Каляды! Няхай здзейсняцца мары. Няхай тыя, каго вы зараз хацелі б моцна абняць, хутчэй апынуцца побач. Няхай у наступным годзе спалучэнне чырвонага і зялёнага ў беларускіх дзетак будзе асацыявацца толькі з каляднай ялінкай! Нашыя чыжыкі завіталі на зімовыя святы да суседзяў у Польшчу. А калі з вамі яны […]

Мінула 2,5 гады з арышту Эдуарда Бабарыкі: ні суда, ні прысуду, абвінавачванні мяняюць бесперапынна

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​На гэтым тыдні споўнілася 2.5 гады з моманту арышту Эдуарда Бабарыкі – ці не самага вядомага (мо пасля Сяргея Ціханоўскага) беларускага закладніка. Не было ані суда, ані прысуда. Абвінавачванні замяняюць, каб трымаць яго бясконца. Нават і сэнса ў закладніку няма, бо Віктар Бабарыка ўжо атрымаў прысуд. Але спыняць рэпрэсіі нельга, выпускаць нельга, а судзіць няма […]

Ягор Лебядок перадае з-за кратаў: «Усё будзе добра, інакш быць і не можа»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​“Усё будзе добра, інакш быць і не можа!” – перадае з-за кратаў Ягор Лебядок. Насамрэч, зараз цікавыя часы для ваенных экспертаў. Цікава было б паслухаць прагноз Ягора, як скончыцца вайна. Дакладней – калі, як – зразумела ўжо. Не хапае яго аналітыкі сярод бясконцых навін і блогаў. Шмат каго з іх не хапае. Не хапае энэргічных […]