Усе ж бачылі цытату, якая нібыта належыць Цыцэрону, пра крах імперыі і вар’яцкія законы? Але падаецца, што гэта недакладны пераклад цытаты іншага рымляніна, Тацыта: чым бліжэй канец дзяржавы, тым больш у ёй законаў. Калі б гэты рымскі хлопец пачытаў навіны з сучаснай Беларусі, то, мабыць, скарыстаўся бы словам “вар’яцкія”. І сапраўды, у крымінальны кодэкс дадаецца […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларускія незалежныя прафсаюзнікі атрымалі па 8-9 гадоў узмоцненага рэжыму
Колькі разоў прапаганда распавядала нам, што Беларусь – краіна простых працаўнікоў, якіх усё задавальняе (а пратэстуюць гэтыя вашыя айцішнікі і іншыя тлустыя каты). І вось – прадстаўнікі тых самых простых працаўнікоў, актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшак – атрымалі па 8-9 гадоў ўзмоцненага рэжыму. Што тут можна сказаць? Рэжым ненавідзіць […]
Пачаўся суд па справе tut.by: Золатава і Чэкіна — адзіныя сапраўдныя ў гэтым працэсе
Распачаўся “суд” па справе тут.бай. І ўсё, як заўжды, можна браць у двукоссе. “Абвінавачанні”, “суддзя”, “пракурор” – усё фэйкавае. Толькі Марына Золатава і Людміла Чэкіна – сапраўдныя. Знішчыць усё сапраўднае, пакінуць толькі БТ – вось іх мэта. Толькі гэта не так лёгка. Можна стварыць фэйкавы сусвет у тэлевізары, але ж вакол нас рэчаіснасць, якую нават […]
Навіны з праваслаўнай царквы: затрыманы святар, узнагарода кіраўніцтву калоніі і наведванне Лукашэнкі
Напярэдадні Калядаў прыйшло шмат навін з колаў праваслаўнай царквы. Святар Дыянісій Карасталёў затрыманы губазікам з-за малітвы за абаронцаў Украіны. Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў граматай начальства калоніі №14 (пасля фотку прыбралі з сайта БПЦ, мабыць, палічылі, што нават для філіяла ФСБ у Беларусі гэта неяк занадта). Галоўны пацук наведаў Свята-Елісавецінскі манастыр (той самы, дзе манашкі гандлююць z-сімволікай). […]
“Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім: тэатр абсурду і парушэнне правоў
“Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім з першых хвілін нагадвае тэатр абсурду. З “пракурорам”, які не можа весці працэс на беларускай мове, сведкай – псеўдаправаабаронцай, арыштаванай журналісткай і недарэчным азаронкам. А Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч проста робяць тое, што рабілі заўсёды: абараняюць правы, на гэты раз – свае ўласныя. Не будзе ні […]
Канал вершаў ад беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў
Вось такі канал з вершамі – ад беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі! https://t.me/StantiaZL/2013 Страфа Зялёнага Луга Дожди января зачастили стучатьсяПо жести карнизов и душам людей.Мне стало по жести с зимою общаться:Устал от общения, текстов, идей. Дождь зимний прольёт свои слёзы, как ноты,Качнётся земля на крутом вираже.Мне всё равно с […]
Затрыманы рэпетытар Яўген Лівянт і яго сям’я — на фоне змен правілаў залічэння ў ВНУ
Яўген Лівянт, паважаны рэпетытар, затрыманы разам з жонкай Юліяй, дачкой Ганнай і зяцям Мікітам. Калега Яўгена Аляксей Іваноў таксама за кратамі. Усё гэта супала са зменамі правіл залічэння ў ВНУ (яны спрасціліся для дзяцей сілавікоў і будучых сілавікоў, як нечакана). Увогуле ўсе апошнія навацыі ў адукацыйнай сістэме як бы казалі нам: дзяржаве не патрэбныя разумныя, […]
Навагодняя прамова прэзідэнткі Ціханоўскай — тэкст у газеце
Сябры! Калі вашыя суседзі не паглядзелі навагоднюю прамову прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай, то абавязкова падзяліцеся з імі новым нумарам нашай газеты: там тэкст гэтай прамовы.І, вядома ж, не забываемся пра бяспеку пры распаўсюджванні
Навагоднее прывітанне са святочнай Варшавы: жыве Беларусь
А вось вам прывітанне са святочнай Варшавы. Удзень яна не вельмі святочная, але ж уначы зіхаціць рознымі колерамі. Няхай у новым годзе замест шэрасці, што занадта доўга пануе ў нашай Беларусі, заззяюць новыя колеры – колеры свабоды. І проста нагадваем: выявы чыжыкаў тут, а дасылаць паштоўкі з розных канцоў свету можна сюды: @SemChizei_bot . Жыве […]
Навагоднее прывітанне беларусаў з Бельгіі — з горада Юі
А паглядзіце, якое цудоўнае віншаванне прыйшло з Бельгіі! “Дарагія беларусы!З Новым годам вас! Вашы чыжыкі даляцелі да цікавага горада Huy ў Бельгіі, каб пакінуць там усё тое, што дрэннае на Х….. пачынаецца.Каб забраць у 2023 толькі мір і спакой, паразуменне і згоду, салідарнасць і дапамогу, дабро і каханне, нязломную веру і сілу духа!” Дзякуем і […]