«О, Беларусь! Ці чуеш ты, ці чуеш?.. Твой лепшы сын распяты за цябе». Памяці Валерыя Маракова Выбітны беларускі паэт, які аддаў сваю квітнеючую маладосць за Беларусь, нарадзіўся 27 сакавіка 1909 года. Валерый Маракоў прысвяціў сваё жыццё нашай дзяржаве, змагаўся за яе годнасць ды свабоду, а праз нянавісць да ўсяго беларускага савецкія каты забілі яго разам […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец у справе кнігароў
Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавецЛукашысты працягваюць «Справу кнігароў». З СІЗА КДБ выпусцілі кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху, а з ІЧУ — выдаўца Вацлава Багдановіча. Але пры гэтым учора арыштаваны галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія», і, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, гаворка пра крымінальную справу. https://nashaniva.com/391358 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391358
Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме
Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыдЯк стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі. У […]
Чаму Рада Беларускай Народнай Рэспублікі існуе дагэтуль?
Чаму Рада БНР існуе дагэтуль? 25 сакавіка беларусы зноў згадваюць акт, зь якога пачалася сучасная беларуская дзяржаўная ідэя. Але разам з датай штогод вяртаецца і іншае пытаньне: а чаму Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дагэтуль існуе? Чаму іншыя эміграцыйныя цэнтры, напрыклад, польскі ці ўкраінскі, у свой час перадалі сымбалічныя паўнамоцтвы новым уладам у Варшаве і Кіеве, […]
Дзень Волі — нацыянальнае свята ў гонар абвяшчэння незалежнасці Беларусі
Дзень Волі. Напэўна, гэта самае дарагое для беларусаў нацыянальнае свята, бо яно ўзнікла ў гонар абвяшчэння незалежнасці нашай дзяржавы.Але з кожным годам мацнее яшчэ адзін сэнс гэтага свята – дачакацца незалежнасці Беларусі ад лукашызму. Са святам, дарагія беларусы, дзе б вы ні былі! І няхай здзейсняцца нашыя мары! ©Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты” #МыРазам
25 сакавіка — Годны дзень Беларускай дзяржавы і свята бел-чырвона-белага сьцяга
Дваццаць пятага сакавіка –Годны дзеньБеларускай дзяржавы.Веснаплынных вятроў талакаПыл з кароны атрэсла іржавы.Шматавалі нас досыць арлыІ з адной, і з дзвюма галавамі.Мы не зь нейкай бязроднай імглы,Нас вякі як сваіхГадавалі.Мы – ратаі святла,Крывічы,Верхачы неўміруючай Пагоні.Маладзік сакалом на плячы,Гартны меч у цьвярдое далоні.Лучыць нашыя мары ракаБел-чырвона-белага сьцяга.Дваццаць пятага сакавіка –Наша сьвята,ПарольІ прысяга! Рыгор Барадулін
Беларусаў віншуюць з Днём Волі вядомыя палітыкі і міжнародныя партнёры
Беларусаў віншуюць з Днём Волі па ўсім свеце Беларусаў з Днём Волі павіншавалі вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы і міжнародныя партнёры. Сярод іх — Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Павел Латушка, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў. Да віншаванняў далучыліся і замежныя партнёры Беларусі. Беларусаў падтрымалі структуры Еўразвязу, прадстаўнікі Літвы, […]
Дзень волі: беларусы адзначаюць свабоду і прагу да незалежнасці 25 сакавіка
Дзень волі. Замежнікі віншуюць беларусаў з freedom day, але “воля” – гэта не толькі freedom. Гэта яшчэ і will. Шмат гадоў нас лічылі не народам, а так, “тутэйшымі”, – людзьмі без дома, без самасвядомасці, што жывуць на задворках імперый і гінуць на чужых войнах. Але аднойчы 25 сакавіка беларусы голасна заявілі: “Наша воля – мець […]
Гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь»
Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» Ніякае свята не прыносіць столькі эмоцый і надзеі, як тое, якое святкуюць таемна, у няволі, піша Мікола Бугай. https://nashaniva.com/391224 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391224
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі павіншаваў беларусаў з Днём Волі
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі павіншаваў беларусаў з Днём Волі «Я ўпэўнены, я перакананы, я вельмі спадзяюся, што ў рэшце рэшт усе мы агульнымі намаганнямі даб’ёмся незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для наша краю».