Не так даўно ўзгадвалі Генадзя Шутава, забітага “сілавікамі” пасля “выбараў”. Але варта ўзгадаць яшч…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Не так даўно ўзгадвалі Генадзя Шутава, забітага “сілавікамі” пасля “выбараў”. Але варта ўзгадаць яшчэ і Аляксандра Кардзюкова – сябра і адзінага сведку забойства Шутава.

Аляксандру прысудзілі 10 гадоў узмоцненага рэжыму. Яго няма ў спісах вызваленых па дамове з амерыканцамі, як няма і Марыі Успенскай, жонкі і сведкі забойства Андрэя Зельцэра.

Цікава, як пацукі ганарацца параўнаннямі з гестапа і нкус, паўтараюць, што перамаглі народ у 2020 г, але нешта перашкаджае сказаць: “так, мы забілі, бо хацелі, бо нам можна, бо не да законаў”.

У забойства ў Беларусі ёсць тэрмін даўніны, але не ў кожнага забойства. У такога, дзе выкрадаюць сведак, тэрміну даўніны няма. Недазаконне – прыемная рэч для бандытаў, але ж яно скончыцца. Добра, што забойцы пра гэта ведаюць і памятаюць. Мы таксама ведаем і памятаем.

Вечная памяць Генадзю Шутаву!
Свабоду Аляксандру Кардзюкову!
Свабоду ўсім палітвязням!
Забойцы адкажуць!
Жыве Беларусь!