«Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць»
У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў. Яна заклікала маладых людзей захоўваць цікаўнасць і шукаць свой шлях, падзякавала настаўнікам, якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць, а бацькам — за падтрымку і сумленныя размовы з дзецьмі дома.
Поўны тэкст.

«Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць. Сёння я хачу сказаць усім школьнікам і студэнтам: не страчвайце цікаўнасці. Нягледзячы ні на што, шукайце тое, што цікава менавіта вам, развівайце свае таленты, знаёмцеся і знаходзьце сваіх людзей. Веды і ўменні, якія вы здабываеце сёння, застануцца з вамі пры любых абставінах.
Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Таму што тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра.
З Першым верасня!»
Поўны тэкст.