Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Візіт Лукашэнкі ў Кітай: версіі экспертаў і іронія беларускіх назіральнікаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​А што там, што там на першых палосах экстрэмісцкіх выданняў? “Крыху-Вышэйшы-за-Бога абменьваецца мудрасцю з Усходнім Цмокам”? Ці “Беларускі Крэпкі Арэшак сустракаецца з кітайскім Вінні-Пухам”? А не, абмяркоўваюць рускі ваенны самалёт і паляванне амапаўцаў на анімэшнікаў. Пацучок наш папоўз на паклон да кітайцаў, а пра гэта да вечара забыліся. Але навошта яму так далёка на Усход? […]

Слава беларускім партызанам: файл для друку лістовак даступны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Кажуць, нельга каментаваць апошнія навіны ў негатыўным ключы. Таму аніякага негатыву! Слава беларускім партызанам!Героям слава!Жыве Беларусь! Файл для друку тут.

BYPOL: на аэродроме Мачулищи подорван российский самолёт ДРЛО А-50, повреждения серьёзные

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

BYPOL: «В Мачулищах подорван самолёт ДРЛО А-50» Инициатива BYPOL сообщает, что «сегодня утром на военном аэродроме “Мачулищи” был совершен подрыв российского военного самолета ДРЛО А-50». По данным BYPOL, повреждены передняя и центральная части самолёта, авионика и радиолокационная антенна. «Повреждения серьезные, самолёт точно уже никуда не полетит. Происшествие произошло во время работы вблизи данного самолёта снегоуборочной […]

Ціханоўская падзякавала беларусам за акцыі ў 24 краінах 24 лютага супраць вайны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Беларусы і беларускі, вы моц! Святлана Ціханоўская: «Учора, 24 лютага, беларусы і беларускі выйшлі на вуліцы прынамсі ў 24 краінах свету – ад Літвы і Польшчы да Канады і Аргентыны. Нашыя нацыянальныя сцягі ў гэты дзень луналі на чатырох кантынентах. І я хачу вам шчыра падзякаваць за гэта, дарагія! Вельмі важна тое, што дзякуючы вам […]

Год вайны: беларусы выбіраюць супраціў — батальёны, валанцёрства і сабатаж на чыгунцы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Прайшоў год з таго ранку, як свет змяніўся незваротна. Кожны дзень цяжка дыхаць. Кожны дзень страшна прызвычаіцца да гэтага пачуцця. Кожны дзень – новыя злачынствы. Кожны дзень – новыя подзвігі. Людзі гінуць у сваіх дамах. Людзі бяруцца за зброю, каб абараняць свае дамы. Нелюдзі бяруцца за зброю, каб гвалтаваць, рабаваць і забіваць суседзяў. І побач […]

КДБ абвінавачвае ўкраінца і двух беларусаў у шпіянажы за маніторынг руху расейскай тэхнікі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​А як жа мы таварыша маёра з кдб не павіншавалі, у яго ж 23 лютага – улюбёнае свята! Жанчыны дораць яму чырвона-зялёныя патрыятычныя шкарпэткі, сябры дасылаюць у вайберы паштоўкі наконт “защиты отечества”, нібыта не ведаюць, што і ад каго насамрэч абараняе гэты “абаронца”. Добрая нагода ўзгадаць чарговае кдбшнае “расследаванне”. Украінца Паўла Купрыенку і дзвух грамадзян […]

Год вайны на Украіне: беларусы ваююць разам з украінцамі супраць агульнага ворага

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Заўтра будзе год як украінцы мужна змагаюцца з расейскай агрэсіяй. Разам з імі супраць агульнага ворага ваююць і беларусы. Яны – сапраўдныя абаронцы Айчыны, а не тыя, хто сёння ў Беларусі адзначаюць “свята” і дапамагаюць акупантам!

Беларускія пенсіянеры «Вязаныя берэты»: год вайны Расеі з Украінай — мы з вамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мінуў год з нападу Расеі на Украіну. Мы, суполка беларускіх пенсіянераў “Вязаныя берэты”, разумеем, як цяжка нашым паважаным суседзям-украінцам. Усёй душой жадаем перамагчы ворага! Мы з вамі, мужныя абаронцы Украіны! Шалёнага сабаку – на ланцуг!@menskrazam_info#МыРазам