Вось вам цікавы факт пра Уладзіміра Караткевіча, які не толькі пісаў вершы і раманы, але яшчэ і рабіў замалёўкі. Гэты малюнак ён намаляваў у 70-я гады мінулага стагоддзя, калі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі пад жорсткай забаронай за саветамі ў БССР. Але Уладзімір Караткевіч быў геніем і прадбачыў, што прыйдзе час, калі мы з вамі сапраўдныя нацыянальныя сімвалы Беларусі будзем насіць на нашых цішотках і швэдрах. Заўважце, што Караткевіч намаляваў юнаку на грудзях “Пагоню” і сцяг, а каб ніхто не сумняваўся, падпісаў, дзе белая паласа, а дзе чырвоная.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ