Падтрымайце мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай…

Падтрымайце мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай

Па інфармацыі @dissidentby, Анатоль Старасвецкі быў затрыманы ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі і змясцілі ў ІЧУ. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У сваіх лістах хлопец вельмі хвалюецца за дзяўчыну. Вядома, што ў Анатоля няма блізкіх сваякоў, якія яго могуць падтрымаць. Але вы можаце даслаць яму грашовы перавод або пасылку.

Віталія — адзіная дзяўчына з асуджаных за ўдзел брэсцкіх акцыях пратэсту паводле арт. 293 КК. Яна была затрымана 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы і пазней асуджаная да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.

Падтрымайце Анатоля: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Старасвецкі Анатоль Анатольевіч
Напісаць анлайн