І з відэасправаздачай нешта незразумелае. Яны прывыклі, што галоўнае ў кожным “фільме” – гэта ахвяра на фоне дзвярэй, а тут ахвяру не дастаць. Вольгу Кавалькову паспрабавалі прыфаташопіць да тых дзвярэй – не атрымалася. Таму таварышы “міліцыянты” вымушаныя дэманстраваць рэквізіт з уласных сховішчаў. Каб было што ў відэа паказаць. Ну адкуль у Чалага, які з’ехаў да вайны, жоўта-блакітныя стужкі? Эх, прайшлі тыя часы, калі дзеля эфектных кадраў можна было 900 тысяч даляраў “знайсці”, ці там зброю. Даляры скончыліся, а ўся зброя пайшла на “фільмы” ад кдб. Губазікам засталіся стужачкі.
Дык навошта? Можа, помсцяць і запалохваюць перад выбарамі ў КР? А можа, захацелі прэмію перад Новым годам?
Можа, і так. Але галоўнае: красаўцы шукаюць падарункі пад ялінку сваім жонкам і дзеткам. Ну, вядома ж, грошы наўрад ці хто пакінуў. Але мо які тэлевізар? Велатрэнажор? Робат-пыласос не ўлез у багаж? Адзенне з упрыгожваннямі не ўсё звезлі “беглыя”. А навошта гэтым рэчам ляжаць, пыліцца? Сям’я таварыша маёра падорыць ім новы дом! І нават крывю з іх не трэба адціраць. А ў відэа пакажуць “канфіскаваныя” стужачкі.
А што такое, гаспадар ужо не забяспечвае? Чаму яго красаўцы вымушаныя карыстацца чужой тэхнікай і апранаць чужыя майткі? Небяспечныя, жорсткія, але якія ж нікчэмныя! Нездарма ж іх клічуць то пацукамі, то прусакамі. І колькі яшчэ пражыве тая ўлада, што трымаецца на паразітах? Даўжэй за тыя скрадзеныя майткі, ці не? Прыйдзе час для дэзынсекцыі і дэрацізацыі!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!