Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Ціханоўская: трэці Вялікдзень паасобку з Сяргеем — пажаданне аб’яднання сем’яў, падзеленых рэжымам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень «Гэты Вялікдзень трэці, калі мы з Сяргеем вымушана знаходзімся ў розных краінах і ў розных умовах. І зараз такіх сем’яў, як нашая, якія рэжым падзяліў, вельмі шмат. Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля […]

Ціханоўская: рэжым перапісвае гісторыю Беларусі — спіс ініцыятываў, якія захоўваюць праўду

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​Ініцыятывы пра сапраўдную гісторыю Беларусі Святлана Ціханоўская: «Рэжым не першы год перапісвае гісторыю нашай краіны. Ён сцірае з падручнікаў імёны нашых герояў і найважнейшыя падзеі, падмяняе факты, расказваючы пра салодкае жыццё пры расійскай акупацыі. Замест таго, каб прызнаць беларускую лацінку гісторыка-культурнай каштоўнасцю, рэжым яе забараняе. Цяпер ён прапіхвае імперскую ідэалогію «братэрскіх сувязяў» асабліва ўпарта, прымушаючы […]

Пяць чалавек атрымалі па пяць гадоў калоніі за вывешванне беларускага і ўкраінскага сцягоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Пяць чалавек атрымалі па пяць гадоў калоніі за вывешванне двух сцягоў – беларускага і ўкраінскага.  Каб была фармальная падстава для крымінальнай справы, мянты прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем суполку ў zello. Затрымлівалі ўсіх жорстка, на пакаяльных відэа давялося блюрыць твары мужчынам. Дзяніса Воразава вывозілі ў лес і пагражалі забіць. Ведаеце, мы шмат чулі раней і часам чуем […]

Расея зноў цягне ядзерную зброю ў Беларусь — але гэта не зменіць ход вайны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Кажуць, чалавек, які часам блытае ядзерны чамадан з туалетным чамаданам, абяцае размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Асаблівага сэнсу ў гэтым няма, на аб’ектах, дзе раней захоўвалі ракеты, зараз вырошчваюць грыбы, а новыя аб’екты не будуюцца. Ці гэта блеф, ці не – цяжка адказаць. Хочацца ўзгадаць 90-я годы. Станіслаў Шушкевіч выкінуў з Беларусі ўсе ядзерныя […]

У Дзяржынску карнікі пераследуюць людзей за вывешванне нацыянальных сцягоў, ноччу сцягі з’явіліся зноў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Ворша.Пінск. Мёры.Мазыр.Глыбокае.Сянно.Лепель.Івацэвічы.Мачулішчы.Мінск.Брэст. Полацк. Наваполацк.Гомель.Круглае. І зараз – Дзяржынск. Там карнікі пераследуюць як тэрарыстаў тых, хто вывесіў нашыя нацыянальныя сцягі. Нібыта побач са сцягам была ці то бомба, ці то муляж, ці то не побач са сцягам, ці ўвогуле нічога не было, але можна зладзіць хапун на некалькі дзён. Як жа пачварам пячэ ад беларускіх сцягоў! […]

Мітынг у Менску 2 красавіка 1996 года супраць «дня яднання» з Расіяй: успаміны Славаміра Адамовіча

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

2 красавіка 1996 года ў Менску адбыўся мітынг супраць „дня яднаньня“ Беларусі і Расеі. Вось што пісаў Славамір Адамовіч у сваёй кнізе “Турэмны дзённік” пра гэты дзень: “2 красавіка на подступах да расейскага пасольства некалькі соцень пераважна маладых людзей выказалі свой актыўны пратэст супраць анэксіі Беларусі пад выглядам так званага “дня яднаньня народаў Беларусі й […]

Улёткі з малюнкаў да Дня Волі — файлы для друку

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Па просьбах чытачоў зрабілі ўлеткі з нашых старых малюнкаў. Таварыш маёр, час выставіць варту каля сметніцы ля ГАМ. Са святам вас, карацей кажучы. Жыве Беларусь! Файлы тут.

ААН абмяркоўвала расейскую ядзерную зброю ў Беларусі; каманда Ціханоўскай заручылася падтрымкай Вашынгтона

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Кажуць, галоўны пацук некалькі гадзін запар гарадзіў глупства і нават прызнаўся, што на яго сініх пальцах ёсць кіпцюры. А што ў гэтым дзіўнага, дзе вы бачылі пацука без кіпцюроў? Тым часам адбылося пасяджэнне Рады бяспекі ААН па пытанні размяшчэння ў Беларусі расейскай ядзернай зброі, якое пачалося з абмеркавання звароту прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Сама Святлана Георгіеўна, […]

Ларыса Геніюш — верш пра непахіснасць і беларускі дух

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Кажуць, там пацукі змагаюцца з памяццю адной беларускай паэткі. Што ж, Ларыса Геніюш сама адкажа ім: Не згінай мяне, я не сагнуся,Не баюся ні страхаў, ні зла.Нездарма я з зямлі беларускайНепахіснай сасною ўзрасла.Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,Мудрасць продкаў у гарачай крыві,Ні прад кім не схіляю паспешнаКрыху гордай сваёй галавы.Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,Чалавечы мой блытае лёс.Гляджу […]

Чаму нашчадкі чэкістаў любяць тэму нацызму: паралелі НКУС і сучаснага рэжыму ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​А вось чаму нашчадкі чэкістаў так любяць тэму нацызму? І лука разважаў, што не ўсё дрэнна было ў Германіі ў часы гітлера, і генпракурор швед няспынна шукае памерлых нацыстаў, і генацыд беларускага народа ім спаць не дае. А губазікі нават ганарацца, калі іх завуць гестапікамі – зразумела, хто іх ідэал. А можа, яны проста няшмат […]