Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Папа Францішак запрашае вернікаў Усходніх Цэркваў на Юбілей 2025 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 З БУЛЫ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА АБ ЮБІЛЕІ СВЯТОГО 2025 ГОДАУ гэтым паломніцтве я хацеў бы накіраваць асаблівае запрашэнне вернікам Усходніх Цэркваў, асабліва тым, хто ўжо знаходзіцца ў поўнай еднасці з Пераемнікам Пятра. Яны, якія так шмат пакутавалі, часта да самай смерці, за сваю вернасць Хрысту і Царкве, павінны адчуваць сябе асабліва жаданымі ў гэтым Рыме, […]

Сімволіка і значэнне адзення свяшчэннаслужыцеляў у Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Адзенне свяшчэннаслужыцеляў моцна адрозніваецца ад нашага штодзённага адзення (паўсядзённага і святочнага). У чым сэнс такой царкоўнай вопраткі і што гэтым хоча сказаць нам Царква? Перш за ўсё, каб паказаць, што на богаслужэннях адбываецца штосьці асаблівае. Таксама святарскае адзенне сімвалізуе прыгажосць Валадарства, да якога мы ўсе пакліканы і ў якое ўваходзім падчас таінстваў і богаслужэнняў у […]

12 траўня 2024 г. пілігрымка з Пінска да Лагішына ўшанавала каранаванне Цудадзейнага Абраза

Грэка-католікі Беларусі #Царква

12 траўня 2024 г.ПІЛІГРЫМКА ПІНСК – ЛАГІШЫН. =Штогод ў траўні, у Санктуарыі Маці Божай ў Лагішыне, узгадваецца каранаванне Цудадзейнага Абраза, якое мела месца 10 траўня 1997 г. З гэтай нагоды праходзіць традыцыйная Пілігрымка з Пінска да Лагішына. =У гэтым годзе ўшанаваць Каралеву Палесся пілігрымы (150 вернікаў, сярод іх група грэка-католікаў) прыйшлі ў Санктуарый у нядзелю, […]

Св. Рыгор Ніскі пра еднасць і збаўленне праз любоў і Духа Святога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі любоў сапраўды пераадольвае страх, і ён пасля ператвараецца ў любоў, тады аказваецца, што збаўленне заключаецца менавіта ў адзінстве. Збаўленне, насамрэч, у тым, каб усе адчувалі сябе з’яднанымі ў любові з адзіным і сапраўдным добром пры дапамозе той дасканаласці, якая ўласціва слыннай галубцы з кнігі Песні песняў. Святое Пісанне кажа: «Адна мая галубка, дасканалая мая. […]

Пакроўская царква з XVIII стагоддзя ў музеі Азярцо адноўлена ў першапачатковым выглядзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#азярцо #sacral_museum #sacral_unityМабыць, ня схлушу, калі скажу, што дамінантай усяго комплексу можна назваць Пакроўскую царкву. Ня дзіўна, цэнтральная Беларусь увогуле найбольш багата ды шчыльна прадстаўлена ў музеі. Царкву прывезлі з вёскі Логнавічы, што на Клеччыне. Дайшла да нас з далёкага (асабліва для дрэва) XVIII стагоддзя і была ўніяцкай. Ва ўсякім разе да 1839 году.Ну а […]

11 траўня — свята сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 11 траўня – свята сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіхБраты Канстанцін (Кірыла) і Мятод, што нарадзіліся ў шматдзетнай сям’і грэкаў з Тэсалонікаў, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. Канстанцін прыняў манаства і ўзяў імя Кірыла. Ён атрымаў у Канстанцінопалі цудоўную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам». У 863 годзе цэзар Міхаіл VIII […]

Грэка-католікі ў Івацэвічах адзначылі свята парафіі Маці Божай Жыровіцкай 9 траўня 2024

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сьвята парафіі Маці Божай Жыровіцкай адзначылі 9 траўня 2024 г. грэка-католікі ў Івацэвічах. Боскую Літургію ў дзень парафіяльнага сьвята ўзначальваў Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), з якім саслужылі сьвятары а. Віталь Быстроў, а. Андрэй Крот, а таксама дыякан Вячаслаў Гарчакоў. Казаньне прамовіў а. Андрэй Крот з Горадні, які паходзіць з парафіі ў […]

15 траўня ў Мінску прэзентуюць кнігу «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

15 траўня 2024 – у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі “Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі”(аўтар Станіслаў Янчарскі, Мінск “Альфа-кніга”, 2024). =Прэзентацыю у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры (вул. Серафімавіча, д. 19) правядзе кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў – удзельнік міжнародных праграмаў гістарычных даследванняў, м.інш. Ватыканскага архіва. Будзе ўдзельнічаць аўтар кнігі Станіслаў Янчарскі. =Пачатак ў 18:00 гадз. ==Варта нагадаць, […]

Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, і мы з Ім праз веру і любоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння наш Госпад Ісус Хрыстос узышоў на неба, дык няхай скіруецца за Ім і нашае сэрцаПаслухаем Апостала, які кажа: «Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце» (Клс 3, 1-2). Як Ён падняўся ў неба і не пакідае нас, так і […]

Папа Францішак прызначыў а. Тэадора Мацапулу біскупам Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У сераду, 8 траўня 2024 г., Папа Францішак прызначыў новага біскупа-ардынарыя для Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі. Ім стаў а. Тэадор Мацапула, сінкел па справах манаства МГКЕ. Тэадор Мацапула нарадзіўся 21 жніўня 1981 года ў сяле Крылас Івана-Франкоўскай вобласці. У 2001 г. уступіў у навіцыят Кангрэгацыі Уцелаўлёнага Слова, працягнуў навучанне ў Міжнароднай семінарыі Сан-Вітальяна ў Сеньі і […]