20 ліпеня вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыха…

20 ліпеня вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных у ліпені 1943 года. Сярод ахвяр Другой сусветнай вайны была і бл. Мар’яна Бярнацкая.

Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 года, і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля гэтак званага Полацкага “сабору” 1839 года.

Пілігрымка адправіцца з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 11:30. На месцы трагедыі ў 18:00 адбудзецца св. Імша ў памяць аб загінулых.

Ёсць магчымасць даехаць на Форт №2 на аўтобусе ад прыпынку грамадскага транспарту ля крамы “Баторыя”. Ад’езд у 17:00. Пасля заканчэння св. Імшы пілігрымы вяртаюцца ў Гродна.

http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/201-blaslavjonaya-mar-yana-byarnatskaya.html