У грэка-каталіцкай царкве ў Полацку, у нядзелю, 14 ліпеня 2024 году адбыліся агульнацаркоўныя сьвятк…

У грэка-каталіцкай царкве ў Полацку, у нядзелю, 14 ліпеня 2024 году адбыліся агульнацаркоўныя сьвяткаваньні, якія ўзначальваў Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Такое сьвята адбываецца тут штогод, у нядзелю пасьля 11 ліпеня, на ўспамін мучаніцтва ў гэты дзень у 1705 годзе Полацкіх мучанікаў – манахаў-базыльянаў.

У Год малітвы – 2024, на шляху да Юбілейнага 2025 году, дэвізам сьвяткаваньняў грэка-католікаў у Полацку сталі словы, якімі Папа Францішак назваў Юбілейную булу «Spes non confundit» – «Надзея не расчаруе» (Рым 5.5). На Боскай Літургіі ў гэты дзень вернікі супольна маліліся за Царкву і за яе сьведчаньне веры, надзеі і любові.

Відэа Раісы Зарачанскай.