https://catholic.by/3/news/belarus/18915-u-pruzhanakh-pamalilisya-za-spachylaga-biskupa-kazimira-velikaseltsa-30-y-dzen-paslya-smertsi У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці 10 сакавіка ў Пружанах (Пінская дыяцэзія) біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся на супольную малітву ў 30-ы дзень пасля смерці спачылага дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца OP.
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
115 гадоў таму нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, віцэ-экзарх экзархату
115 гадоў таму, 11 сакавіка 1911 году, нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, які пасьля стварэньня экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі стаў віцэ-экзархам. Высьвячаны 17 кастрычніка 1937 году малады грэка-каталіцкі сьвятар пачаў сваё служэньне на Заходнім Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі — у парафіях ва Ўгрынічах, Гарадной (Столінскі р-н), Стоўбцах, Збуражы (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за […]
Папа Леў XIV: Царква – месіянскі народ з месцам для ўсіх і пакліканнем распаўсюджваць Евангельле
Царква – гэта месіянскі народ, у якім ёсьць месца для ўсіх. Яго члены пакліканы жыць як Божыя дзеці і распаўсюджваць Евангельле ва ўсім сьвеце, – адзначыў Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2026 году ў Ватыкане. «Гэта вялікі знак надзеі – асабліва ў нашыя дні, пазначаныя шматлікімі канфліктамі і войнамі, – ведаць, што Царква […]
11 сакавіка 1990 г. аднавілі душпастырскую дзейнасць Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
11 САКАВІКА – успамін аднаўлення душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы 11 сакавіка 1990 г., мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), служыў у адзіным у той час у Мінску адкрытым касцёле на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая […]
Папа Леў XIV прыняў адстаўку кардынала Луіса Рафаэля Сако з пасады Патрыярха Багдадскага для халдэяў
Леў XIV прыняў адстаўку кардынала Луіса Рафаэля Сако з пасады Патрыярха Багдадскага для халдэяў, пададзеную ярархам паводле канону 126 §2 Кодэкса канонаў Усходніх Цэркваў. Гэтае афіцыйнае рашэньне падводзіць рысу пад самаадданым і мужным перыядам у жыцьці Халдэйскай Каталіцкай Царквы. Кардынал Сако, які ўзначаліў Патрыярхат у 2013 годзе, стаў сапраўдным сымбалем нязломнасьці іракскіх хрысьціянаў у часы […]
Падкаст «Малітоўны перапынак» эпізод 10: Шлях вучня паводле Марка 8:34–9:1
Сёньня ў падкасьце «Малітоўны перапынак» (эпізод 10, 08.03.2026. «Шлях вучня») евангельскі ўрывак паводле Марка 8:34–9:1 у 3-ю нядзелю Вялікага посту (КРЫЖАПАКЛОННУЮ). Ён нагадвае пра шлях вучня: адрачыся ад сябе, узяць свой крыж і ісьці за Хрыстом. Маем слова пра выбар, вернасьць і надзею. Гэты ўрывак каментуе грэка-каталіцкі сьвятар айцец Ян МАЙСЕЙЧЫК.https://www.carkva.be/podcast/episode-10/ Эпізод 2026.10: Шлях вучня […]
Другія, трэція і чацвёртыя суботы Вялікага посту ў візантыйскай традыцыі — заупакойныя
Другая, трэцяя і чацвёртая суботы Вялікага посту ў календары візантыйскай традыцыі пазначаны як «заўпакойныя». Сёлета яны прыпадаюць на 28 лютага, 7 і 21 сакавіка. У тыднёвым цыкле богаслужэнняў кожная субота прысвечана малітве за памерлых. У гэтым дапамагаюць пераканацца тэксты суботніх Вячэрняў і Ютраняў на працягу года. Велікапосныя суботы асаблівым чынам вылучаюць для таго, каб мець […]
Каралевіч Казімер памёр ад сухотаў у 1484 годзе, захаваўшы зарок цнатлівасці
У маладым узросьце каралевіч захварэў на сухоты. Лекары настойвалі, каб ён адмовіўся ад зароку цнатлівасьці, лічылі што палепшыць яго здароўе можа шлюб і інтымныя адносіны. Аднак каралевіч рашуча адмовіўся ад гэтай прапановы, кажучы: «Лепш страчу сваё кароткае зямное жыцьцё тут, чым праз грэх ня траплю ў вечнае райскае жыцьцё. Ня ведаю іншага жыцьця і іншага […]
Каралевіч Казімер: другі сын Казіміра Ягайлавіча, вядомы сваёй пабожнасцю і справядлівасцю
Быў ён другім сынам караля і вялікага князя Казімера Ягайлавіча і ягонай жонкі Альжбеты Аўстрыйскай. Сам кароль і каралева былі надзвычай пабожнымі і давалі вельмі добры прыклад сваім дзецям. Кароль цьвёрда прытрымліваўся правілаў маралі, заўсёды стрымліваў дадзенае слова і быў справядлівым, не ўжываў алкаголю, а на пірах піў толькі ваду. Каралева вельмі шанавала Найсьвяцейшую Дзеву […]
4 сакавіка – успамін святога Каралевіча Казімера, заступніка Вялікага Княства Літоўскага
4 САКАВІКА – успамін сьвятога КАРАЛЕВІЧА КАЗІМЕРА (3 кастрычніка 1458 г. — 4 сакавіка 1484 г.), які шанаваўся таксама і ва Ўніяцкай Царкве на беларускіх землях. Сьвяты Казімер — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі, ушаноўваецца як заступнік земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага, сьвяты патрон Вільні, Ружанаў, Гарадзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама Літвы і некаторых […]