
Сьвятар Ігар Кандрацьеў актыўна распаўсюджваў Біблію, асабліва яе беларускія пераклады. Зьяўляўся ініцыятарам розных біблійных, экуменічных і міжрэлігійных сустрэчаў на мясцовым узроўні. Айца Ігара ня раз запрашалі прапаведаваць і падзяліцца Словам Божым у розныя пратэстанцкія супольнасьці, добра ведалі як сябра ў габрэйскай супольнасьці, паважалі і з цікавасьцю слухалі мусульмане.
У грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры ў Берасьці (для якога ён зрабіў насьценныя росьпісы, напісаў абразы і рэлігійныя карціны на біблійныя сюжэты) прыкладаў намаганьні, каб гэтае месца было месцам сустрэчы веры і культуры, дыялогу і еднасьці хрысьціянаў і ўсіх людзей добрай волі.
+ + +
У блаславёным сьне яго дай, Госпадзе, знайсьці вечны супакой душы памерлага слугі Твайго сьвятара Ігара і ўчыні яму ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ!