З 1995 году служыў у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. 5 ліпеня 1995 году біскуп Івана-Франкоўскі …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

З 1995 году служыў у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. 5 ліпеня 1995 году біскуп Івана-Франкоўскі Сафрон Дмытэрка прыняў яго ў Каталіцкую Царкву і прызначыў парахам у Берасьце і душпастырам грэка-католікаў Берасьцейскай вобл. Прыехаўшы з Расеі, сьвятар хутка вывучыў беларускую мову. З 1996 году ўзначальваў рэдакцыю грэка-каталіцкай газеты «Царква». Спрычыніўся да стварэньня грэка-каталіцкіх парафій і асяродкаў у Берасьці, Івацэвічах, Баранавічах, Пінску, Слоніме і Астраўцы. Быў душпастырам міжпарафіяльнай харызматычнай супольнасьці «Маран ата», з якой ладзіў музычнае праслаўленьне ў Берасьці і розных гарадах Беларусі і нават за яе межамі. Шмат намаганьняў прыклаў у справе будаўніцтва душпастырскіх цэнтраў для грэка-католікаў у Берасьці, Івацэвічах і іншых гарадах Беларусі.