У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на сатырычную паэму Кандрата Крапівы Біблія. У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык лічыць Крапіву ўдумлівым даследчыкам Святога Пісання, які знаходзіць у кнізе Быцця спрэчныя моманты. Паводле Бабарэкі, такім чынам паэт выкрывае падман духавенства: святары нібыта пераконваюць […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Каляндар «Францішак Скарына ў Вільні» да 500-годдзя выдання «Апостала»
НАШЫ ВЫДАННІ.БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ. ДА СКАРЫНАЎСКАГА ЮБІЛЕЯ. Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні». «Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з нашым знакамітым кнігавыдаўцом, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет. […]
Трапар святой Ефрасінні Полацкай, якая асвяціла Беларусь і моліць аб супакоі
ТРАПАР (Тон 8).Прыпaдoбнiўшыся двaнaццaцiгaдoвaму Xрысту, штo зaстaўся ў сьвятынi нaвучaць, ты, aдкiнуўшы дaчaсную слaву, усклaлa Крыж нa сябe i пaйшлa зa Iм; выбрaўшы aнёльскi спoсaб жыцьця, вучэньнeм i прыклaдaм свaiм ты прывялa мнoгix дa Xрыстa i, быццaм сoнцa вeсьняe, aсьвяцiлa зямлю Пoлaцкую i ўсю Бeлaрускую крaiну, Eўфрaсiньня сьвятaя, пaчэснaя мaцi нaшaя. Цяпeр мaлi Xрыстa Бoгa, […]
Папе Францішку ў Рыме падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай напярэдадні Усіх Святых
+++Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых Папе Францішку падарылі ікону св. Еўфрасінні Полацкай+++У Рыме, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых (у рыма-каталіцкім каляндару) – 30 кастрычніка 2024 г., у час агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Яго Святасці Папе Францішку малую ікону св. Еўфрасінні Полацкай. Гэта сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Мінска, Полацка, Віцебска […]
Дыспенсацыя ад устрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024 для грэка-католікаў Беларусі
Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі – Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 1 лістапада 2024 года. Вернікі, якія будуць […]
Заклік да каралёў і суддзяў быць справядлівымі і захоўваць Божую волю
Слухайце, каралі, і разумейце, вучыцеся, суддзі межаў зямных! Схіліце вуха, вы, якія пануеце над мноствам і ганарыцеся безліччу народаў. Ад Госпада дадзена вам улада, а панаванне – ад Найвышэйшага, Які выпрабуе вашыя справы і даследуе вашыя намеры. Бо вы, будучы слугамі Ягонага Валадарства, не судзілі справядліва, не захоўвалі закон і не ішлі за Божай воляй. […]
Св. Клімент Рымскі заклікае быць ахвотнымі да здзяйснення дабра і верыць Госпаду
Нам трэба быць ахвотнымі да здзяйснення дабра. Бо Пісанне папярэджвае нас: «Вось прыйдзе Госпад і адплата Яго з Ім, каб адплаціць кожнаму паводле ягоных учынкаў» (пар. Адкр. 22, 12). Ён заклікае нас, каб мы верылі ў Яго ўсім сэрцам і пазбягалі ляноты і нядбайнасці ў здзяйсненні дабра. Няхай Госпад будзе нашым гонарам і надзеяй. Будзем […]
Маці Божая ў Барунах: малітва і надзея ад Сяргея Раюнца
О, Марыя, Маці Збаўцы,Да цябе узносім сэрцы.Нам прыйдзі на паратунак,Маці Божая ў Барунах. 1. У Барунах, месцы слаўным,Ты чакаеш нас усіх.Позіркам глядзіш спагаднымНа дзяцей сваіх.Маці, да Тваёй іконыНас вядуць жыцця шляхі.І цялесна, і духоўнаНас аздараві. 2. У віры жыцця патонеш,Ці апынішся ў бядзе,У Барунах Маці побачБлізка да цябе.Калі навакол пустыня,Адвярнуліся сябры,Цябе Маці не адкіне –Да […]
Гурт “Святло Усходу”: гісторыя, музычная адукацыя і сакрэты творчасці ўдзельнікаў
Калі і як нарадзіўся гурт “Святло Усходу”? Колькі год музычнай адукацыі агулам маюць удзельнікі гурта? Адкуль бяруцца новыя спевы? Чаму хіт “Маці Божая ў Барунах” падобны да малітвы? Што самае складанае ў супольнай творчасці для ўдзельнікаў, кожны з якіх мае працу, хобі і сям’ю? Пра спевы, сакрэты сямейнага жыцця і “ўнутраную кухню” калектыву расказваюць Сяржук […]
Архімандрыт Сяргей адслужыў літургію ў Берасці ў дзень успаміну св. Яна Паўла ІІ
22 кастрычніка 2024 г., у дзень літургічнага ўспаміну сьв. Яна Паўла ІІ, папы Рымскага, Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Боскую Літургію ў Берасьці. Разам з ім саслужыў а. Віталь Быстроў, дыяканскае служэньне спаўняў Вячаслаў Гарчакоў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах. Архімандрыт Сяргей найперш адзначыў, што літургічны ўспамін гэтага […]