21 лістапада – свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялікіх святаў Усходняй Царквы. У гэты дзень Царква святкуе прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Увядзення, якіх няма ў Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай «Протаевангелле Якуба». Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва і неагатычную капліцу з новымі дзвярыма
#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з’яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, […]
15 лістапада ў грэка-католікаў пачынаецца перадкалядны пост, які называюць Піліпаўкай
15 лістапада ў грэка-католікаў пачынаецца ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ. Яго яшчэ называюць Піліпаўка, бо за дзень перад тым ушаноўваюць св. апостала Піліпа, хоць гэтае свята ніяк не звязана з перадкаляднымі прыгатаваннямі. Вялікія хрысціянскія святы заўсёды суправаджаюцца перадсвяточным постам. Нараджэнне Хрыстова, як і Уваскрасенне Гасподняе, належыць да найбольшых святаў у годзе, таму пост перад Раством тварыўся па прыкладзе […]
Госпад кажа пра зневажанне Імя Божага і заклік да любові і паслухмянасці волі Айца
Госпад кажа: «Імя Маё зневажаецца сярод усіх народаў» (пар. Іс 52, 5), – а таксама: «Гора таму, праз каго імя Божае зневажаецца» (пар. Рым 2, 24). Чым зневажаецца? Тым, што мы не выконваем таго, чаму вучым. Калі людзі чуюць з нашых вуснаў Божае слова, дзівяцца яго прыгажосці і моцы. Аднак пасля, калі даведваюцца, што нашыя […]
12 лістапада — памяць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, першага святога уніяцкай Царквы
12 лістапада Памяць св. Язафата, біскупа і мучаніка Ян Кунцэвіч нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім каля 1580 г. У маладым узросце прыняў пострыг у манаства з імем Язафат. Ужо тады ён піша працы аб неабходнасці аднаўлення адзінства Заходняй і Усходняй Царквы пад кіраўніцтвам Папы Рымскага, прапаведуе і навяртае на унію значную колькасць людзей. У 1618 г. стаў […]
Айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі
У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі. У папярэдніх выпусках гутарка ішла аб тым, што піша гэты мысляр пра веру, Царкву, хрысціянскія сімвалы, матэрыялістычны светапогляд, духавенства, Бога, калі аналізуе творы Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Чарота, Кандрата Крапівы. У гэтай […]
Расклад набажэнстваў у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні на 11-17 лістапада
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 11-17 лістапада 11 лістапада, панядзелак18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 12 лістапада, аўторак. Св. Язафата, архібіскупа Полацкага18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 13 лістапада, серада. Св. Яна Залатавуснага18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 14 лістапада, чацвер. Св. апостала Піліпа18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага– Біблійная […]
Папа ўключыў святога Ісаака Ніневійскага ў Рымскі мартыралог
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2024-11/papa-ukluchyu-sviatoha-isaaka-ninevijskaha-u-rymski-martyraloh.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR0gQWuqyBxvTjNu7mt0UVkjvl0joI08947vV8r1cX0bvLU_xU42Wf238_4_aem_db0JRJf9OWx9zFf9xy1FEA Папа ўключыў святога Ісаака Ніневійскага ў Рымскі мартыралог – Vatican News Адзінства ў веры ўжо дасягнута нашымі святымі, – нагадаў Пантыфік, абвяшчаючы аб уключэнні ў Рымскі мартыралог Ісаака Ніневійскага, аднаго з найбольш …
Тэлевыпуск «СІЛА ВЕРЫ» пра спадчыну Строчыц у музеі народнай архітэктуры Беларусі
НАШЫ ПРАЕКТЫ.“СІЛА ВЕРЫ” : СПАДЧЫНА СТРОЧЫЦ. Беларусы – народ набожны. Спрадвечна. Мяняліся часы, але “сіла веры” у Бога, у Сусвет, у найвышэйшы і найразумнейшы Промысел – жыла. У язычніцкія часы – былі адны Богі, з прыходам хрысціянства – жыццё беларуса падпарадкавалася Евангеллю, Іісусу Хрысту і яго ісцінам. Дзіўна, але ў нашым жыцці і побыце захаваўся […]
Архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай
https://catholic.by/3/news/vatican/18025-napyaredadni-rachystastsi-usikh-svyatykh-arkhimandryt-gaek-padarava-papu-frantsishku-ikonu-svyatoj-e-frasinni-polatskaj Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых архімандрыт Гаек падараваў Папу Францішку ікону святой Еўфрасінні Полацкай 30 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра ў Рыме Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку малую ікону святой Еўфрасінні Полацкай.