Дзень 21. Іншай дарогай вяртацца ў сваю зямлю Госпад і нам, як і каралям з Усходу, загадвае да Ірада больш не вяртацца, але вырушаць іншым шляхам у сваю зямлю (гл. Мц. 2, 12). Аднак, магчыма, сумны досвед падказвае нам, што не так проста ісці «іншай дарогай», не так лёгка раз і назаўжды стаць на Божую […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Магдалена Радзівіл разважае пра ўплыў адступлення продкаў ад усходняга абраду на каталіцтва
Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшную крыўду каталіцтву, што праз злучэнне з Царквой, моцнай дзеля свецкіх меркаванняў, яны тым самым дарэшты аслабілі Унію, якая патрэбавала большай апекі і якая, з прычыны адыходу ад яе адукаваных класаў, дайшла да ўзроўню, калі не стала ёй сілаў для змагання са схізмаю. Маю […]
Мудрацы вярнуліся іншай дарогай і заклікаюць ісці дарогай жыцця і веры
Дзень 20. Не вяртацца да Ірада, а ісці дарогай жыцця Пасля таго, як мудрацы паднеслі Ісусу свае дары і пакланіліся Яму, то, “атрымаўшы ўва сне наказ, каб не вяртацца да Ірада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.” (Мц. 2, 12) Яны вярталіся ў сваю зямлю іншай дарогай. Аднак змена датычыла не толькі геаграфічнага маршруту. Наступілі […]
Хрысціянская традыцыя тлумачыць таямніцы мудрацоў і шлях пазнання Бога
Дзень 19. Таінства бачу я дзіўнае і слаўнае! Хрысціянская традыцыя па-рознаму тлумачыла таямнічыя постаці мудрацоў з Усходу. Іх бачылі як прадстаўнікоў трох вядомых на той час сусветных магутных каралеўстваў: Афрыкі, Азіі і Еўропы; або ж — як сімвалы трох перыядаў чалавечага жыцця — маладосці, сталасці і старасці, якія аднолькава патрабуюць Бога; знаўцы Святога Пісання абапіраліся […]
Канцэпцыя «родавага граху» і «міжпакаленнага ачышчэння» на захадзе на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў
Прыкладна на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў на захадзе зарадзілася канцэпцыя «родавага граху» і патрэбы «міжпакаленнага ачышчэння», пашыраная асабліва сярод харызматычных супольнасцяў. Адэпты і сімпатыкі гэтай канцэпцыі лічаць, што калі жыццё чалавека не складваецца згодна з яго задумамі, калі яго пастаянна сустракаюць розныя беды і няшчасці, то гэта вынік грахоў продкаў. Калі ў пошукавую сістэму […]
Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі стаў навукова-даследчым музеем беларускага мастацтва
ТБ-ЗДЫМКІ.ІКОНЫ : ЦУД, У ЯКІ ВЕРАЦЬ.. Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі – цяпер афіцыйна навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры – сапраўдны “кландайк” для тэлепраекта “Сіла веры” і, увогуле, здымак на разнастайныя тэмы… Пабылі тут сёння, запісалі некалькі цікавых інтэрв’ю,каб паказаць ВАМ новую тэлепраграму пра прыгожае, узнёслае, адвечнае… А Вы прыходзьце самі ў цудоўную, сучасна […]
Тры мудрацы прынеслі Ісусу золата, ладан і міра як сімвалы Яго місіі і прыроды
Дзень 18. Што я прынясу табе ў падарунак, мой Госпадзе і Уладару? Тры мудрацы з Усходу прынеслі нованароджанаму Божаму Дзіцяці свае дары: золата, ладан і міра. У гэтых дарах Святыя Айцы заўсёды бачылі прарочае абвяшчэнне місіі Хрыста і Яго богачалавечай прыроды. Вось як, напрыклад, разважае свяціцель Ілля Міняцій Кефаланіцкі: «Мудрацы, прыйшоўшы і ўбачыўшы Божае Дзіцятка […]
Ісці насустрач Хрысту нягледзячы на цяжкасці і памылкі на шляху веры
Дзень 17. Ісці насустрач Хрысту, нягледзячы на цяжкасці і не баючыся памылак на шляху Ісці за голасам Божым не заўсёды даецца чалавеку лёгка. Рознага кшталту перашкоды ўзнікаюць ужо на першых этапах Божага поклічу і суправаджаюць чалавека ў той ці іншай форме на працягу ўсяго шляху веры. Прыклад Абрагама – нашага прабацькі ў веры, які па […]
Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія адзначыў свята св. Андрэя з грэка-католікамі ў Мінску
Апостальскі Нунцый Архібіскуп Іньяцыё Чэффалія свята св. Андрэя Апостала адзначыў з грэка-католікамі г. Мінска У нядзелю, 30 лістапада 2025 г. Архібіскуп Іньяцыё наведаў капліцу грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, у якой на святочную Літургію сабраліся вернікі той жа парафіі разам з вернікамі парафіі Святога Духа. Боскую Літургію саслужылі апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей […]
Нараджэнне Хрыста: трывога Ірада і пакуты верных у святле Евангелля
Дзень 16. Нараджэнне Хрыста: трывога беззаконных і пакуты верных На вестку мудрацоў з Усходу пра тое, што яны бачылі на небе ясную зорку нованароджанага «юдэйскага караля», “кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім з ім.” (Мц. 2, 3) Папа Бенядыкт XVI адзначаў, што Ірад меў усе падставы хвалявацца і непакоіцца, бо даведаўся пра таямнічага прэтэндэнта на […]