
4 САКАВІКА – успамін сьвятога КАРАЛЕВІЧА КАЗІМЕРА (3 кастрычніка 1458 г. — 4 сакавіка 1484 г.), які шанаваўся таксама і ва Ўніяцкай Царкве на беларускіх землях.
Сьвяты Казімер — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі, ушаноўваецца як заступнік земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага, сьвяты патрон Вільні, Ружанаў, Гарадзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама Літвы і некаторых дыяцэзіяў у Польшчы. Апякун моладзі, рамесьнікаў і майстроў.
У ВКЛ да сьв. Казімера як да нябеснага заступніка зьвярталіся ў час войнаў з ворагамі хрысьціянства ці падчас агульнанацыянальных бедаў.
На фота: Сьвяты Казімер (твор сына ўніяцкага сьвятара Яна Хруцкага, 1849).