Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Любоў да Бога звязаная з любоўю да бліжняга і прагай справядлівасці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Любоў да Бога – гэта нішто іншае, як любоў да справядлівасціЯк любоў да Бога звязана з любоўю да бліжняга, так і прага справядлівасці спалучана з дабрадзейнасцю міласэрнасці. Таму сказана: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7). Прызнай, хрысціянін, узнёсласць сваёй мудрасці, пазнай, якімі шляхамі, да якіх узнагародаў ты пакліканы. Міласэрнасць хоча, каб ты […]

26 жніўня Царква ўзгадвае Найсвяцейшую Дзеву Марыю Чанстахоўскую

Грэка-католікі Беларусі #Царква

​ Сёння, 26 жніўня Святая Царква ў нашых землях узгадвае Найсвяцейшую Дзеву Марыю Чанстахоўскую – цудатворную ікону Багародзіцы, напісаную, паводле падання, евангелістам Лукою. Чанстахоўская ікона Божай Маці – адна з самых шанаваных святынь не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце. Яна знаходзіцца на Яснай Гуры ў горадзе Чанстахова. Кожны год пакланіцца іконе і […]

У Маладзечне прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/14961-u-maladzechne-z-udzelam-pradstaunikou-kastsjola-i-tsarkvy-prajshla-vystava-abrazou-bagarodzitsy-z-maryjnykh-sanktuaryyau-belarusi У Маладзечне з удзелам прадстаўнікоў Касцёла і Царквы прайшла выстава абразоў Багародзіцы з Марыйных санктуарыяў Беларусі 20–21 жніўня ў гарадскім Палацы культуры горада Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі, перэгрынацыя якіх ужо другі год адбываецца па парафіях нашай краіны.

Пяць шляхоў яднання з Богам: прызнанне грахоў, прабачэнне, малітва і міласціна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пяць шляхоў яднання з БогамЦі хочаце, каб я нагадаў вам шляхі яднання з Богам? Яны шматлікія і разнастайныя, але ўсе вядуць да неба. Першы – гэта асуджэнне сваіх грахоў. Вызнай свае грахі, каб атрымаць апраўданне (пар. Іс 43, 25-26). Таму прарок кажа: «Я сказаў: “Вызнаю Госпаду мае беззаконні”, – і Ты зняў з мяне віну […]

22 жніўня ўшаноўваюць Найсвяцейшую Дзеву Марыю Каралеву і Браслаўскую ікону Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

22 жніўня ў календары Рыма-каталіцкай Царквы: дзень ушанавання (успамін – memoria) Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Каралевы. У гэты дзень ушаноўваюцца цудадзейныя Абразы Багародзіцы ў Браславе і Лагішыне. [Святочныя ўрачыстасці прайшлі раней]. =У каляндары БГКЦ сёння (22.08.22) ўшанаванне Браслаўскай Іконы Багародзіцы. “Усім святарам, дыяканам, вернікам, якія на працягу мінулых тыдняў (ліпеня і жніўня) – разам з […]

Чаканне новай зямлі павінна заахвочваць да руплівай працы на зямлі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мы не ведаем часу, калі скончыцца зямля і чалавецтва, не ведаем таксама, якім чынам будзе зменены свет. Прамінае вобраз гэтага свету, скажоны грахом, але мы ведаем, што Бог рыхтуе новае жыллё і новую зямлю, у якой жыве справядлівасць і шчасце якой заспакоіць і пераўзыдзе ўсякія жаданні спакою, што гараць у людскіх сэрцах. Тады, пасля перамогі […]

Люблю, таму што люблю і дзеля таго, каб любіць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Люблю, таму што люблю і дзеля таго, каб любіцьЛюбоў самадастатковая; сама ў сабе прыемная і з увагі на сябе знаходзіць упадабанне. Яна – заслуга, яна – узнагарода сама для сябе. Не шукае па-за сабой для сябе ні карысці, ні абгрунтавання. Яе ўзнагарода – любоў. Любіць таму, што любіць; любіць для таго, каб любіць. Якой жа […]

У Гродзенскай дыяцэзіі рыхтуюцца да 100-годдзя вяртання абраза Маці Божай Барунскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/14945-u-grodzenskaj-dyyatsezii-raspachalasya-padrykhto-ka-da-svyatkavannya-100-goddzya-vyartannya-tsudadzejnaga-abraza-matsi-bozhaj-barunskaj У Гродзенскай дыяцэзіі распачалася падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя вяртання цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай 13 жніўня ў Барунах (Ашмянскі дэканат, Гродзенскаядыяцэзія) распачалася духоўная падрыхтоўка ў межах святкавання юбілею 100-годдзя вяртання славутага ласкамі барунскага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.

У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Багародзіцы. Святкаванне ў Адэскім катэдральным саборы адбылося пад знакам асаблівага шанавання Багародзіцы і блізкасці з Папам Францішкам. Адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Успення Найвяцейшай Багародзіцы, якая знаходзіцца ў галоўным алтары, каронай, асвечанай Пантыфікам. Святкаванне ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне архібіскуп Вісвальдас Кульбокас. У гаміліі прадстаўнік Святога Айца ва Украіне падкрэсліў, […]

Айцы Царквы тлумачылі праўду пра ўнебаўзяцце Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Айцы Царквы і вялікія настаўнікі ў гаміліях і казаннях, якія абвяшчалі народу з нагоды сённяшняга свята, казалі пра ўнебаўзяцце Багародзіцы як аб праўдзе, вядомай верным хрысціянам, якую яны прымаюць. Тлумачылі яе падрабязна і пры дапамозе грунтоўных багаслоўскіх доказаў раскрывалі сутнасць і значэнне гэтай праўды. Гэтае свята – падкрэслівалі яны ў першую чаргу – нагадвае не […]