=Паведамленне=
У сувязі са здарэннем, якое мела месца ў ноч з 26 на 27 верасня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоным касцёле) і закрыццём касцёла для наведвання, здзяйснення літургічных абрадаў і правядзення малітоўных сустрэч, з клопатам пра духоўнае і рэлігійнае развіццё вернікаў парафіі, 30 лістапада 2022 года ў Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі былі прынятыя наступныя рашэнні:
Згодна з дэкрэтам ад 29 лістапада 2022 года №43/д/22, ксёндз канонік Юрый Санько прызначаны адміністратарам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску для вядзення спраў, звязаных з рамонтам і будаўнічымі працамі ў парафіяльнай святыні, у якасці афіцыйнага прадстаўніка парафіі і Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі ў вядзенні перамоў з дзяржаўнымі ўладамі.
=Часовае размяшэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці супольнасці касцёла святога Сымона і святой Алены будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).
=Пачынаючы з Другой нядзелі Адвэнту, 4 снежня 2022 года, для вернікаў парафіі Чырвонага касцёла ў архікатэдры будуць адбывацца наступныя цэлебрацыі:
-Вяночак да Божай Міласэрнасці (штодзённа) – 15.00;
-святая Імша па буднях (з панядзелка па суботу) – пасля Вяночка;
святая Імша ў НЯДЗЕЛЮ – пасля Вяночка; 20.00.
=Парафіяльная канцылярыя, дзе можна будзе атрымаць інфармацыю па дзейнасці парафіі, будзе адкрыта ў плябаніі пры касцёле святога Сымона і святой Алены (вул. Савецкая, 13), =а таксама ў адным з катэхетычных класаў пры архікатэдры.
Час правядзенне катэхез абмяркоўваецца і будзе паведамлены пазней.