Ісці за Збаўцам – значыць удзельнічаць у збаўленні, а ісці за святлом – значыць знаходзіцца ў святлеТыя, хто знаходзіцца ў святле, не самі асвятляюць, але асвятляюцца і апраменьваюцца святлом. Яны нічога не дадаюць да яго, але, прасякнутыя святлом, самі атрымліваюць дабрадзейства. Так і з нашым служэннем Богу, якое нічога Яму не дадае і якога Ён […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна
Сёння дзень нараджэння Рыгора Барадуліна (1935-2014), народнага паэта Беларусі. Як шчыры вернік ён стварыў шмат рэлігійных твораў. Таксама быў на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, дзе ўручыў папу свой пераклад «Рымскага трыптыху». Многія цудоўныя творы надрукаваны ў кнізе «Евангелле ад мамы».Не пашкадуйце часу, пагартайце.Ёсць і ў электронным фармаце:https://knihi.com/Ryhor_Baradulin/Jevanhielle_ad_mamy.html Асобна скідаем спасылку на моцны […]
Малітва як святло душы і супольнасць з Богам
Малітва – святло душыМалітва і размова з Богам – гэта найвялікшае дабро, бо гэта супольнасць і еднасць з Богам. Як цялесныя вочы, гледзячы на святло, асвятляюцца, так і дух, заглыблены ў Богу, зведвае асвятленне Ягоным невыказным святлом. Тут гаворыцца пра малітву, якая не з’яўляецца звычкай, але выходзіць з душы; пра малітву, якая не прадпісваецца на […]
Святы Леў Вялікі пра любоў да Бога і бліжняга
Любоў, якую трэба праяўляць адначасова да Бога і да бліжняга, ніколі не павінна стрымлівацца ніякімі перашкодамі, каб не знікала жаданне рабіць дабро бліжняму. Калі анёлы кажуць: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14), – гэта азначае, што кожны, хто з любоўю спачувае людзям, якія маюць розныя цярпенні, становіцца […]
Грахі супраць першай Божай запаведзі і сталая малітва да Бога
Грахі супраць першай Божай запаведзі Не май другіх багоў перада Мною. Не рабі сабе ніякай выявы ўсяго, да таго падобнага, што ў небе высока, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе пад зямлёю. Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой. (Выхад 20, 3-5) Малітва да Бога, у якой […]
Виктор Франкл об экзистенциальном вакууме и разочаровании в жизни
• В эпоху Фрейда причиной всех бед считалась сексуальная неудовлетворённость, а ныне нас уже волнует другая проблема – разочарование в жизни. Если во времена Адлера типичный пациент страдал от комплекса неполноценности, то в наши дни пациенты жалуются главным образом на чувство внутренней опустошённости, которое возникает от ощущения абсолютной бессмысленности жизни. Вот что я называю экзистенциальным […]
Грахі супраць першай Божай запаведзі і адыход ад Бога
Грахі супраць першай Божай запаведзіНе май другіх багоў перада Мною. Не рабі сабе ніякай выявы ўсяго, да таго падобнага, што ў небе высока, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе пад зямлёю. Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой. (Выхад 20, 3-5) Першая Божая запаведзь заклікае нас прызнаць, […]
Расклад набажэнстваў грэка-каталіцкай парафіі праведнага Язэпа ў Мінску
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ Прав. Язэпа, МІНСКвул. Арджанікідзе, д.6 РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 20-26 лютага 2023 20 лютага, панядзелак18:30 – Канон св. Андрэя Крыцкага 21 лютага, аўторак18:30 – Канон св. Андрэя Крыцкага 22 лютага, серада18:30 –Канон св. Андрэя Крыцкага 23 лютага, чацвер18:30 –Канон св. Андрэя Крыцкага 24 лютага, пятніца18:30 – Літургія раней асвячаных Дароў 26 лютага, нядзеля10:00 і […]
Любоў да Бога і бліжняга як захаванне Божых запаведзяў
«Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі» (Ян 14, 15). «Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго» (Ян 15, 17). Хто не любіць бліжняга, той не захоўвае запаведзі, а хто не захоўвае запаведзі, той не можа любіць Бога. Шчаслівы чалавек, які можа любіць усіх без адрознення. Хто любіць Бога, той усім сэрцам любіць таксама […]
Айцец Язэп Рэшаць служыў беларускай каталіцкай парафіі ў Чыкага
ся ад сваіх ідэалаў, ад мары служыць дзеля духоўнага адраджэньня свайго народу. Ён зноў аддаецца выкладчыцкай і навуковай дзейнасьці, працуе сярод беларускай эміграцыі, служыць разам з а. Тарасевічам ва ўсходнім абрадзе для вернікаў беларускай каталіцкай парафіі візантыйскага абраду Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. Візантыйскі абрад а. Язэп Атаназі Рэшаць прыняў разам з а. Янам Тарасевічам у 1941 […]