25 ліпеня адбылася Боская Літургія беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Аўстрыі, у якой удзельнічалі больш за пятнаццаць чалавек у вельмі ўтульнай царкве Арндорфа. Вернікі выказваюць падзяку ўсім, хто далучыўся і дапамагаў усё здзейсніць, усім беларусам, хто быў існа і сэрцам разам, украінскім сябрам, хто зразумеў важлівась і адметнасць гэтай падзеі, хто быў разам ад пачатку, царкоўнай […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
26 ліпеня 1806 года былі зацверджаны прапановы пра вяртанне ўніятаў да уніі
26 ліпеня 1806 г. былі зацверджаны сумесныя прапановы рыма-каталіцкага мітрапаліта С. Богуш-Сестранцэвіча і полацкага ўніяцкага архіепіскапа І. Лісоўскага. Згодна з імі было вырашана вярнуць уніятаў, якія перайшлі ў каталіцтва, да уніі і не прымаць іх “у рымскі абрад ні пад якім выглядам”. Перад гэтым 15 сакавіка 1801 г. старшыня рыма-каталіцкай духоўнай калегіі епіскап Я. Беніслаўскі […]
Праграма ўрачыстасці «Росіца 2023»
Праграма ўрачыстасці – РОСІЦА 202328 ліпеня 2023, Пятніца18.00 — святая Імша для пілігрымаў20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец22.00 — малітва праслаўлення, канферэнцыя29 ліпеня, Субота0.00 — урачыстая святая Імша2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа3.00 — росіцкі Крыжовы шлях7.30 — Боская Літургія ў візантыйскім (грэка-каталіцкім) абрадзе10.00 — […]
Пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу пройдзе 26–28 ліпеня 2023 года
26 – 28 ліпеня 2023: пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу (якую арганізуюць Айцы марыяне). Пілігрымы кіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя і Антонія – мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 8:00 гадзіне ў касцёле […]
Іраклій Лісоўскі быў прызначаны мітрапалітам Уніяцкай Царквы ў Расіі
24 ліпеня 1806 г. Полацкі архіепіскап Іраклій Лісоўскі быў прызначаны мітрапалітам Уніяцкай Царквы ў Расіі. У сувязі з другім (1793 г.) і трэцім (1795 г.) падзеламі Рэчы Паспалітай павялічылася тэрыторыя і колькасць уніяцкіх вернікаў у Расійскай імперыі. Гэта выклікала змены ў царкоўнай структуры. З 1798 г. уніяты Беларускай губерні заставаліся ў Полацкай архіепархіі, а для […]
Хрыстос пра келіх змагання і просьбу сыноў Зебядзея
Сыны Зебядзея патрабуюць ад Збаўцы: «Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе» (Мк 10, 37). І што на гэта Хрыстос? Каб выявіць прыземленасць іх просьбы, каб паказаць, што калі б яны ведалі, аб чым просяць, ніколі б гэтага не зрабілі, кажа: «Не ведаеце, аб чым просіце», – гэта значыць: не ведаеце, якая гэта […]
Ян Матусевіч: святар і дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
24 ліпеня 1948 г. у в. Коменка Мінскай вобл. нарадзіўся Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, святар, дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Паходзіў з пабожнай праваслаўнай сям’і з уніяцкімі каранямі. Пасля 8 класаў школы працаваў вучнем слесара радыёапаратуры на Мінскім радыёзаводзе (цяпер — «Гарызонт»), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1964 па 1974 г. працаваў […]
22 ліпеня — памяць сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены
22 ліпеня – памяць сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены Міраносіца і роўная апосталам Марыя Магдалена паходзіла з галілейскага горада Магдала каля Тыберыядзкага возера. Была вызваленая Хрыстом ад сямі дэманаў. З таго часу хадзіла за Настаўнікам і верна Яму служыла, стаўшыся Яго вучаніцай. Разам з Багародзіцаю яна была першай сярод тых, хто ўбачыў уваскрослага Хрыста. Невядома дакладна, […]
Прыдарожныя крыжы як каталіцкая і ўніяцкая спадчына беларусаў
УСЕ БЕЛАРУСЫ ведаюць беларускі народны звычай ставіць крыжы на ўездзе і выездзе паселішчаў, у сярэдзіне вёскі, на ростанях і пры дарогах. Але мала хто ведае, што гэта – каталіцкая і УНІЯЦКАЯ спадчына, якой не здолела знішчыць Расійская праваслаўная царква (а намагалася!). Пра гэта сведчыць не нейкая там “езуіцкая прапаганда”, а “Историческій очеркъ состоянія Православной Церкви […]
21 ліпеня — памяць сьвятога прарока Езэкіэля
21 ліпеня – памяць сьвятога прарока ЕзэкіэляПрарок Езэкіэль — трэці вялікі старазапаветны прарок у Бібліі, належаў да сьвятарскага роду. Імя прарока Езэкіэля, які жыў на мяжы VII-VI ст. да Хр., азначае «Госпад умацуе». Жыў у часы, калі правіў юдэйскі цар Яхонія. Юнацкія гады правёў у Юдэі. У 25-гадовым узросьце Езэкіэль — сын сьвятара Бузіі – […]