«Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны» (Мц 5, 4). Гэты смутак, умілаваныя, якому абяцана вечнае суцяшэнне, не мае нічога супольнага з пакутамі гэтага свету. Нікога не зробяць шчаслівымі слёзы, якія пралівае з болю ўсё чалавецтва. Святы плач мае іншую прычыну; іншую прычыну маюць блаславёныя слёзы.
Пабожны смутак заключаецца ў аплакванні чужых або ўласных грахоў; ён не нараджаецца ў выніку спаўнення Божай справядлівасці, але з прычыны людскога беззаконня. Таму больш трэба аплакваць таго, хто чыніць зло, а не таго, хто яго церпіць, бо зло наклікае на бязбожнага пакаранне, а цярплівасць вядзе справядлівага да хвалы.
Св. Лявон Вялікі