Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Рэдэмптарысты працягнулі місію Хрыста сярод найбольш пакінутых

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пасля смерці Альфонса яго мара жыла ў сэрцах яго паслядоўнікаў. Рэдэмптарысты распаўсюдзіліся па ўсім свеце, перш за ўсё дзякуючы св. Кліменту Марыі Гофбауэру – першаму неітальянцу, які ўступіў у Кангрэгацыю. Праз рэдэмптарыстаў Адкупіцель улівае новае жыццё і новую надзею ў сэрцы тых людзей, якія значаць найменш для гэтага свету, якія “найбольш пакінутыя”. Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля […]

У Росіцы, Івянцы і Пяршаях ушанавалі святароў-мучанікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+ПАСТЫРЫ, ЯКІЯ НЕ ПАКІНУЛІ СВАІХ ВЕРНІКАЎ+ 28-29 ліпеня 2023 у РОСІЦЫ вернікі ўшанавалі блаславёных мучанікаў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча (марыянаў); 30 ліпеня 2023 у ІВЯНЦЫ і ПЯРШАЯХ – ушанавалі блаславёных мучанікаў Ахілеса Пухалу і Германа Стэмпеня (францішканаў). Гэта святары, якія прынялі мучаніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны (80 год таму), хаця нацысты булі […]

1 жніўня пачынаецца Успенскі пост

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 1 жніўня пачынаецца самы малады з чатырох гадавых пастоў — Успенскі. Ім мы рыхтуемся да найвялікшага свята Найсвяцейшай Багародзіцы, яе святога Успення. Так мы наследуем пост і малітвы Беззаганнай Дзевы Марыі, якімі Яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў сваім святым Унебаўзяцці. Успенскі пост таксама вядомы як Багародзічны, а таксама Спасаўскі. Першыя згадкі пра […]

Шчаслівыя, хто меў годнасць запрасіць Госпада ў свой дом

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Шчаслівыя, хто меў годнасць запрасіць Госпада ў свой домСловы нашага Госпада Ісуса Хрыста нагадваюць нам, што ёсць толькі адна мэта, да якой мы ідзем сярод разнастайных спраў гэтага свету. Ідзем як вандроўнікі, а не жыхары, як тыя, хто знаходзіцца ў дарозе, а не каля мэты, як тыя, хто прагне, але яшчэ не мае. Аднак ідзем […]

Праграма ўрачыстасці ў Росіцы 28-29 ліпеня 2023 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Праграма ўрачыстасці – РОСІЦА 2023 28 ліпеня, пятніца18.00 — святая Імша для пілігрымаў20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец22.00 — малітва праслаўлення, канферэнцыя 29 ліпеня, субота0.00 — урачыстая святая Імша2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа3.00 — росіцкі Крыжовы шлях7.30 — Боская Літургія ў візантыйскім (грэка-каталіцкім) абрадзе10.00 […]

Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у розных галінах

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філасофска-тэалагічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. […]

Архімандрыт Леў Гарошка: святар, даследчык і беларускі рэлігійны дзеяч

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 28 ліпеня 1977 г. у парыжскай бальніцы памёр архімандрыт Леў (Гарошка), грэка-каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, даследчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі. Паходзіў з беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі. Нарадзіўся 11 сакавіка 1911 г. у Наваградскім павеце. У 1923—1931 г. вучыўся ў Наваградскай Беларускай Гімназіі, у 1931-1936 г. – у Львоўскай Грэка-Каталіцкай […]

На шляху да росіцкіх мучанікаў: малітвы трэцяга дня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ – дзень 3-гі+ -Кандак 13 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ): Блаславёныя пакутнікі, адважныя сьведкі Хрыстовыя, Антоні і Юры, адгукнуліся вы ўсёй душой на заклік Божы, на патрэбы і гора людзей, прыня́ўшы сьмерць у духу любові разам з братамі ў Росіцы. Праз вас Міласэрны Бог зрабіўся прысутным у цярпеньнях шматлікіх ахвяраў вайны. Вы […]

На шляху да росіцкіх мучанікаў: другі дзень акафісту

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ – дзень 2-гі+ -Ікас 1 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):Пажадаў Усемагутны Бог зрабіць вас, верныя сыны Сьвятой Царквы Паўсюднай, апекунамі нашага краю беларускага, празь які прайшоў ваш жыцьцёвы і пакутніцкі шлях да Нябеснага Валадарства. Таму мы, дзеці гэтай зямлі, захапляючыся прыкладам веры вашай непахіснай і ахвярнага пастырскага служэньня, за ласку гэтую Богу […]

Малітва на шляху да росіцкіх мучанікаў: кандак Антонію і Юрыю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+МАЛІТВА НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ+ Кандак 1 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):Адданых слугаў Божых і ўслаўленых пакутнікаў Хрыстовых, якія сьмерці не збаяліся ды жыцьцё сваё аддалі‌ дзе‌ля сьведчаньня сапраўднай любові да Бога і да бліжніх, блаславёных Антонія і Юрыя, сёньня песьняй праслаўляем. Да вас, добрыя хадайнікі Божыя, з надзеяй зьвяртаемся ды са шчыраю падзя-каю за заступніцтва […]