Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Часцей збірайцеся для падзякі Госпаду і Яго праслаўлення, каб аслабіць моц сатаны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пастарайцеся часцей збірацца для падзякі Госпаду і Яго праслаўлення. Бо калі вы часта збіраецеся ў адным і тым жа месцы, слабее моц сатаны, а ваша згодная вера абясшкоджвае згубу, якую ён прыносіць. Няма нічога больш каштоўнага за мір, які робіць дарэмнай усякую варожасць зямных і нябесных непрыяцеляў. Усяго гэтага дасягнеце, калі ў вас будзе дасканалая […]

Пропаведзь на Нядзелю пра Закхея і місію Ісуса ў Евангеллі паводле Лукі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Пропаведзь на Нядзелю пра ЗакхеяМісія Ісуса ў поўнай меры выяўляецца таксама ў тым, што Закхей увасабляе ідэал вернасці слову Ісуса, прымаючы яго і навяртаючыся да яго. У Евангеллі паводле Лукі гэтая прыхільнасць выражаецца некалькімі простымі, але значнымі словамі («сёння», «хутчэй», «паспешліва», «з радасцю»), якія мы сустракаем у сцэне з Закхеем. «Сёння» азначае момант збаўлення, які […]

Беларуская ікона 18 стагоддзя паказвае традыцыйную вопратку і арнаменты продкаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.БЕЛАРУСКАЯ ІКОНА – ЭКСКУРС У FASHION. Iконы могуць падказаць, якую вопратку насiлi нашыя продкi. Вось хаця б адзін абраз : з экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкiм музеi – прыгледзьцеся…Ікона “Нараджэнне Маці Божай” 18 стагоддзя. Шэдэўр беларускага іканапісу. Мастак выявіў Біблейскую гісторыю – сюжэтна дакладна, але вопратку для герояў падабраў адпаведна свайму часу…Аўтар абраза Пётр Яўсеевіч […]

Папа Францішак зацвердзіў Рафаэля Татціла вярхоўным архібіскупам Сіра-Малабарскай Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 АБРАНЫ ГАЛАВА СІРА-МАЛАБАРСКАЙ КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. ПАПА ЗАЦВЕРДЗІЎ ВЫБАР СІНОДАНовым вярхоўным архібіскупам Эрнакуламска-Ангамальскім абраны былы епарх Шамшабадскі Рафаэль Татціл. Аднак Апостальскім адміністратарам Эрнакуламска-Ангамальскай архіепархіі да адклікання Апостальскай Сталіцай застаецца выслужаны епарх Мельбурнскі Боска Путур. У сераду, 10 студзеня 2024 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак зацвердзіў просьбу аб пацвярджэнні выбару, накіраваную дастойным біскупам Рафаэлем Татцілам, […]

506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання кнігі Скарыны «Песня песням» 9 студзеня 1518 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.ГІСТАРЫЧНАЕ ВЫДАННЕ СКАРЫНЫ. 9 студзеня (1518 г.)506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання Францыска Скарыны – кнігі “ПЕСНЯ ПЕСНЯМ” (“Книга премудраго царя Соломона рекома Песнь песнямъ”) Гэта зборнік інтымна-лірычных песень, ён уваходзіць у склад Старога Запавету.Кніга пачынаецца тытульным лістом з гравюрай, назвай, указаннем: “Зуполне выложена на руский языкъ докъторомъ Францискомъ Скориною з Полоцька”. У […]

Любоў да Бога — унутраная сіла, якая абуджаецца праз пазнанне запаведзяў і Божую дапамогу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Любоў да Бога нельга набыць праз пазнанне запаведзяў. Мы ж не навучыліся ад іншых радавацца святлу, прагнуць жыцця, любіць бацькоў ці выхаванцаў. Гэтак жа, нават нашмат больш, любоў да Бога не заключаецца ў навучанні звонку. У самой сутнасці жывой істоты (кажу пра чалавека) ёсць пэўная сіла розуму, як бы насенне, якое змяшчае ў сабе здольнасць […]

Малітва Рыгор Барадулін: Святы анёле, заступніку і ахоўца маёй душы і зямнога жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.МАЛІТВА. “Святы анёле,Заступніку Боскае волі,Ахоўца мае зямное няволі,I ў цішы, і ў гаманеНе адыходзь ад мяне,Адвядзі ад душы мае стому,Не дай духу зломуСмяротным целам маімЗавалодаць самохаць,Не дай мой клёк запалохаць.Дай моцы сіле маёй,Зняможанай а слабой,Боль незаслужаны патушы,Застацца самім сабойДазволь мне, ахоўца мае душы.На шлях збаўлення мяне скіруй,Калі дзе паддаўся мане, даруй.Як чым зграшыў мінулай […]

Малітва пра дапамогу, падтрымку і вызваленне ад нядолі ад Св. Клімента Рымскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Просім Цябе, Госпадзе, будзь дапамогай і падтрымкай нашай. Вызвалі тых з нас, хто апынуўся ў нядолі; падымі тых, што ўпалі; прыйдзі на дапамогу тым, хто ў галечы; аздараві нядужых; вярні тых з Твайго народу, хто збіўся з дарогі; накармі галодных; вызвалі нашых вязняў; падымі бяссільных; падбадзёр маладушных; няхай спазнаюць усе народы, што Ты – адзіны […]

Ісус выходзіць з вады і ўздымае свет, адкрываюцца нябёсы і чуецца голас з неба

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ісус выходзіць з вады і разам з сабою ўздымае свет. Ён бачыць, як раскрываюцца нябёсы, якія Адам закрыў сабе і нашчадкам, як і рай быў закрыты яму вогненым мячом. Дух дае сведчанне боству, а менавіта, сыходзіць на роўнага Сабе. І чуецца голас з неба, бо адтуль паходзіў Той, Каму было дадзена сведчанне. Дух бачна сыходзіць […]

06.01.2024 у Берасьці ў грэка-каталіцкай царкве святкаванне Богазьяўленьня Збаўцы Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяўленьня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Усхвалім, верныя, веліч Божае спагадлівасьці да нас. Дзеля нашых правінаў Ён, адзіны чысты і нятленны, стаўся чалавекам, прыняў наша ачышчэньне ў Ярдане, асьвяціўшы воды і нас, і скрышыўшы галовы зьмеяў. Дык зачэрпнем ваду з радасьцю, бо ласка Духа нябачна даецца […]