ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 1-7 студзеня 1 студзеня, панядзелакАбрэзанне Гасподняе, св. Базыля Вялікага13.00 – літургія св. Базыля Вялікага 5 студзеня, пятніцаЧаканне Богаз’яўлення18.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага 6 студзеня, суботаБогаз’яўленне10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага– Вялікае асвячэнне вады 7 студзеня, нядзеляпасля Богаз’яўлення10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага– Ружанец
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Слова Божае заклікае да свабоды і дабрачыннасці без прымусу і гвалту, вучыць быць падобным да Ісуса
Само Слова гаварыла і адварочвала людзей ад непаслухмянасці. Яно не знявольвала іх прымусам і гвалтам, але заклікала іх у свабодзе і добрай воліГэтае Слова ў канцы часоў паслаў Айцец, Які ўжо не хацеў, каб Яго абвяшчалі праз прарокаў або бачылі ў цьмяных прадказаннях. Ён пажадаў, каб Слова з’явілася відавочна і свет, убачыўшы Яго, збавіўся. Мы […]
Сёння Царква адзначае памяць вялебнага Марцэла, ігумена манастыра Неўсыпальных
Сёння Царква адзначае памяць вялебнага Марцэла, ігумена манастыра НеўсыпальныхНеўсыпальнымі лічылі манахаў, якія жылі ў манастырах, заснаваных вялебным Аляксандрам (+430) у 5 ст. і трымаліся ўставу штогадзіннай малітвы. Для захавання такога малітоўнага правіла ўся брація манастыра дзялілася на тры групы, кожная з якіх малілася па восем гадзін, а дзве іншыя адпачывалі і займаліся неабходнай манастырскай працай. […]
Вялікі Валадар нараджаецца як Немаўля, мудрацы прыходзяць пакланіцца Яму
Вялікі Валадар нараджаецца як маленькае Немаўля. Зорка прыводзіць здалёк мудрацоў. Яны прыходзяць пакланіцца Таму, Хто яшчэ ляжыць у яслях, але валадарыць на небе і на зямлі. Калі мудрацы абвяшчаюць, што народзіцца Валадар, Ірад хвалюецца, што можа страціць валадарства, і хоча забіць Таго, у Каго паверыўшы, мог бы панаваць бяспечна і ў зямным, і ў бясконцым […]
46-я Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ праходзіць у Любляне з 28 снежня 2023 па 1 студзеня 2024
46-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ. Сёлета Сустрэча праходзіць у сталіцы Славеніі Любляне і будзе доўжыцца пяць дзён – з 28 снежня 2023 года па 1 студзеня 2024 года.У малітоўнай сустрэчы прыме ўдзел моладзь з усёй Еўропы – у тым ліку з Беларусі. Удзельнікаў сустрэчы прымуць жыхары горада і бліжэйшых населеных пунктаў. Яны таксама […]
Свята архідыякана Сцяпана як прыклад свядомай веры і сведчання Уцелаўлення Слова
Святкаванне ўсвядомленай верыСённяшняе свята святога першамучаніка і архідыякана Сцяпана нездарма адзначаецца ў спалучэнні са святкаваннем Уцелаўлення Слова. У свядомасці людзей мучанік – гэта чалавек, які панёс смерць за сваю веру. Па сутнасці ж мучанік не ў першую чаргу пакутнік. Мучанік — гэта перш за ўсё сведка, чалавек, які дае сведчанне сваёй веры. Чалавек, жыццё якога […]
Жыццё аб’явілася ў целе, каб рэчы сэрца сталі бачны і аздаравілі сэрцы вернікаў
Жыццё аб’явілася ў целе; яно стала відавочным, каб рэчы, якія можна было ўбачыць толькі сэрцам, адкрыліся таксама вачам, і аздаравілі сэрцы. Бо Слова можна ўбачыць толькі сэрцам, а цела можна бачыць і цялеснымі вачыма. І мы атрымалі магчымасць убачыць Слова: Слова сталася целам, якое мы маглі бачыць, і сэрца было аздароўлена ў нас, каб мы […]
45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч і пісьменнік айцец Язэп Гэрмановіч
45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік Вінцук Адважны — айцец Язэп Гэрмановіч (1890—1978)Язэп ГЭРМАНОВІЧ / Joseph HERMANOVIČ (20.02(04.03).1890, в. Гальшаны (сёння Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія) Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія […]
Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб перамагчы д’ябла і прынесці спакой людзям
Калі настала паўната часу, якую прадвызначыла неспасцігальная веліч Божага намеру, Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб прымірыць яе са сваім Айцом і перамагчы д’ябла, які яе зняволіў і прынёс смерць. Анёлы радасна абвяшчаюць пры Нараджэнні Госпада: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Анёлы бачаць, як з усіх […]
Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі ў калядны час
Свет можа шукаць мігатлівыя агеньчыкі каляднай рэкламы і бліскучыя ілюзіі спажывецтва. Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі. Калі ў Рыме праходзілі трыццаць забегаў Гульняў Сонца, калі ў снежні запальваліся вогнішчы радасці з нагоды нараджэння бога Сонца, калі рымскі народ падаў на калені перад ранішнім узыходам сонца, Царква збіралася, каб ушанаваць з’яўленне праўдзівага сонца […]