Нядзеля Вербная: Ірына Багдановіч пра святочныя галіначкі вярбы і Вялікдзень

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Іду свяціць галіначкі вярбы —
Нядзеля Вербная, і блізіцца Вялікдзень,
Калі душа пазбавіцца журбы,
І радасць,і збаўленне ў яе прыйдзе.

Асвецяцца пасхальныя дары,
І Госпад уваскрослы з намі будзе,
І зведае душа такі прарыў
К вышыням, што вось-вось пакіне грудзі.

Вялікдзень! У паветры срэбны звон,
І сонцаў, як чырвоных яек, столькі.
А над усім царуе вечны Ён, каб мы Яго ў сабе прызналі толькі.

Іду свяціць галіначкі вярбы.

ІРЫНА БАГДАНОВІЧ