Беларуская прастора «Робім разам» pinned a GIF
Прастора “Робім разам”
БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА Ў СЭРЦЫ ВАРШАВЫ
Зваротная сувязь @robimrazamadmin
мы ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/byrobimrazam
мы ў інстаграм
https://www.instagram.com/byrobimrazam
t.me/byrobimrazam
Афіша падзей у беларускай прасторы «Робім разам» з 12 па 18 лютага 2024 года
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы. 12.02 (панядзелак) выходны13.02 (аўторак) 18:30. Заняткі па медытацыі і ёга. 15.02 (чацьвер) 17:30-18:45. Польская мова. Групавыя заняткі. 15.02 (чацьвер) 18:00 Заняткі па гітары з Раманам Арловым 15.02 (чацьвер) 19:00 Настольныя гульні 16.02 (пятніца) 17:00-18:00 Сьпевы з дзецьмі. 16.02 (пятніца) 18:00-21:00 Танцы й гульні беларускія традыцыйныя. 17.02 (субота) 11:00 Заняткі […]
Запрашаем на беларускія традыцыйныя танцы і гульні 16 лютага ў прастору «Робім разам»
Танцы й гульні беларускія традыцыйныя. Запрашаем шаноўнае спадарства сустрэць пятнічны вечар вясёлым беларускім скокам!!! Беларускія народныя танцы (й гульні) для вас правядзе Ганна Аляксандрава. Папярэдняя падрыхтоўка не патрабуецца! Іграе: ЖЫВАЯ ДУДА! Прыносьце: зручны абутак для танцаў і прысмакі да агульнага стала. Пасьля скокаў вас чакае: сумеснае застольле і добры настрой! Уваход: free donations ад 20 […]
Першая сустрэча курсаў размоўнай беларускай мовы “Мова без бар’ераў” адбудзецца 10 лютага
Першая сустрэчы “Мова без бар’ераў” ужо заўтра Аб’яўляем набор на кароткія курсы размоўнай беларускай мовы “Мова без бар’ераў” Вы баіцеся размаўляць па-беларуску сярод рускамоўных?Ваш язык варочаецца толькі па-расейску? Запрашаем да нас – мы перакруцім яго на беларускую Вас чакае: Трохі тэорыі, Шмат гумару І многа двухмоўнай практыкі! Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел бясплатны, але праз рэгістрацыю […]
Сяргей Бульба аб сілавіках Беларусі і магчымасці Лукашэнкі ўтрымаць над імі кантроль
Учора а 19:00 па Эўропе ў жывым этэры быў Сяргей Бульба Беларускія сілавікі набіраюць палітычную вагу. Узяць таго ж Карпенкава зь ягонымі падразьдзяленьнямі і жаданьнем стварыць беларускі аналяг Расгвардыі. Ці зможа Лукашэнка ў крытычнай сытуацыі ўтрымаць кантроль над сілавікамі? Як закрыцьцё пагранпераходаў дапамагае змагацца з дыктатурай? Ці пойдзе Польшча на спыненьне транзыту тавараў зь Беларусі? […]
Вечар вывучэння польскай мовы ў Беларускай прасторы «Робім разам» кожны чацьвер у 17:30
Вось так плённа можна правесьці вечар, вывучаючы польскую мову. Учорашнія наведвальнікі скарысталіся такой магчымасьцю. адрас: pl. Konstytucji, 6 кожны чацьвер 17:30 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam
Нагадваем пра Батлейку Літвіны ў Познані і падзеі з гісторыі беларусаў і польскіх дзеячаў
Дарагія землякі, нагадваем пра Батлейку Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie! Твор абапіраецца на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Познані, калі* Альдона, князёўна літоўская, жыла тут разам са сваім мужам, будучым польскім каралём Казімерам III Вялікім (блізу 1330 году);* Адам Міцкевіч у 1831 годзе прыбыў сюды зь Італіі, каб далучыцца да паўстаньня. У […]
Запрашаем на варштат па вырабу лялек-марцінічак — сімвала моцнай і вернай сямейнай пары
Гэтая пара – сымбаль моцнай і вернай сямейнай пары. Яе дораць як ужо замужнім, так і тым, хто толькі рыхтуюцца ўступіць у шлюб, а таксама парам, якія толькі ўтварыліся, але мараць аб каханні і паразуменні на ўсё жыццё. Гэты абярэг захоўвае цэласнасць і непарыўную сувязь пары. Марцінічкі -гэта лялькі, якія ёсць ў многіх народаў і […]
Далучайцеся да акцыі #UltimatumToLukashenka 07.02.24, 15:00-17:00 насупраць будынка ўрада Польшчы
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА АКЦЫІ #UltimatumToLukashenkaСерада, 07.02.2415:00-17:00 насупраць будынка ўрада Польшчы Al. Ujazdowskie 1/3, Warszawa Зварот BEL PL ENG & Cлоганы & Карысныя спасылкі Ідэі плакатаў & інфаграфіка НЕ СПЫНЯЕМСЯ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Запрашаем валянтэраў у беларускую прастору «Робім разам» для розных ініцыятыў і дапамогі
Запрашаем валянтэраў рабіць разам: — арганізацыю беларускай бібліятэкі;— бавіць час зь дзеткамі, арганізаваць гурток скаўтаў;— працаваць за кампутарам з дакумэнтамі;— выкладаць польскую, ангельскую і іншыя замежныя мовы;— весьці сайт, youtube, tiktok, дапамагаць з сацсеткамі;— наладжваць тэхніку і адміністраваць кампутарную сетку;— ствараць і арганізоўваць розныя ініцыятывы і мерапрыемствы;— дапамагаць з уладкаваньнем прасторы;— і шмат чаго іншага, […]