Гэтая пара – сымбаль моцнай і вернай сямейнай пары. Яе дораць як ужо замужнім, так і тым, хто толькі…

Гэтая пара – сымбаль моцнай і вернай сямейнай пары. Яе дораць як ужо замужнім, так і тым, хто толькі рыхтуюцца ўступіць у шлюб, а таксама парам, якія толькі ўтварыліся, але мараць аб каханні і паразуменні на ўсё жыццё. Гэты абярэг захоўвае цэласнасць і непарыўную сувязь пары.

Марцінічкі -гэта лялькі, якія ёсць ў многіх народаў і раней іх больш звязвалі з пачаткам вясны, прабуджэннем прыроды. Пазней сталі рабіць ў падарунак сваім каханым. Якая думка вым бліжэй, тую і разглядайце, калі будзеце рабіць гэтую ляльку. Але ў любым выпадку – гэта лялечка нясе ў сабе каханне, абуджэнне і добрыя пажаданні

У чарговую нядзелю запрашаем на варштат, дзе мы і зробім гэтыя лялечкі

Данаты за варштат вітаюцца

Адрас: pl. Konstytucji, 6
11 лютага
Нядзеля 11:00
Сувязь: @byrobimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam