Прастора “Робім разам”

БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА Ў СЭРЦЫ ВАРШАВЫ

Зваротная сувязь @robimrazamadmin

мы ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/byrobimrazam

мы ў інстаграм
https://www.instagram.com/byrobimrazam

t.me/byrobimrazam

Як змянілася стаўленне магілёўцаў да расейцаў пасля акупацыі гораду ў XVII стагоддзі

Прастора "Робім разам"

“Ад народнай любові да паўстання” – Як змянілася стаўленне магілёўцаў да расейцаў пасля акупацыі гораду?Падданы караля Польскага і Вялікага Князя Лтоўскага Крыштаў Богуш піша «Граждане Могилёва добровольно сдались под русскую защиту». Да 1660 году гэтая тэррыторыя цалкам кантралявалася маскоўскім войскам. Па выніках Богуш піша: «В конце концов переменив свои мысли, и начав освобождаться от опасных […]

Запрашаем на Батлейку Літвіны ў Познані 18 лютага ў Беларускай прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Шаноўныя Гаспадарыні і Гаспадарове! Запрашаем вас на Батлейку Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie, дзе мы зьдзейсьнім падарожжа па нашай гісторыі і паспрабуем адшукаць повязь паміж мінулымі вякамі і сучаснасьцю. У ролях:*Альдона, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна, князёўна літоўская і каралева польская,*Адам Міцкевіч,*Уладыслаў Сыракомля,*Гэлена з Маеўскіх Кіркорава, акторка, жонка Адама Кіркора, каханая Уладыслава […]

Ёга і медытацыя для бадзёрасці і аптымізму 6 лютага ў прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Ёга і Медытацыя Для бадзёрасці і аптымізму, замест кубачка кавы ёга і медытацыя. Адрас: pl. Konstytucji, 6 6 лютага Аўторак 18:30 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam

Калектыўнае пісанне пісьмаў палітвязням адбылося ў беларускай прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Пісаць пісьмы палітвязням, хаця і беззваротна, усё роўна патрэбна. Калектыўнае пісанне адбылося ў беларускай прасторы “Робім разам”, распавяла Кацярына Кучук. https://racyja.com/by/sumezza/belarusy-varsavy-pisuc-listy-palitvjaznjam/

Дзякуй Вользе Пашковіч за майстар-кляс па стварэнні лялькі-Долі ў прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Дзякуй Вользе Пашковіч за цудоўны майстар-кляс! Лялька-Доля — малодшая дачка Славянскай Багіні Макоші. Доля пляце ніці лёсу, тую дарогу, якая менавіта для гэтага чалавека. І вось каб Багіня Доля звярнула ўвагу на канкрэтнага чалавека і яго пажаданні, рабілі гэтую лялечку. Далучайцеся да нас на наступным тыдні, каб не згубіць магчымасьці зрабіць сваю ляльку! Мы працуем […]

Вадзім Дзмітранок з Менску расказаў пра сваю гісторыю і рэпрэсіі ў Беларусі

Прастора "Робім разам"

У кожнага з «беглых», як называе пакінуўшых з-за рэпрэсій Беларусь прапаганда дыктатара, свая гісторыя. Прыйшлося пакінуць Радзіму і госцю Радыё Рацыя Вадзіму Дзмітранку з Менску, асуджанаму да трох гадоў “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Мы пагаварылі з нашым госцем пра яго трагічную гісторыю. https://racyja.com/by/hramadstva/vadzim-dzmitranok-u-ljubym-vypadku-ja-padtrymau-by-pratesty/

Беларускі кірмаш для Закаханых у прасторы «Робім разам» 11 лютага з 11:00 да 20:00

Прастора "Робім разам"

Беларускі кірмаш для Закаханых! У сярэдзіне лютага беларусы сьвяткуюць Стрэчаньне: зіма сустракаецца з летам .А яшчэ людзі ўсяго сьвету адчуваючы вясну адзначаюць сьвята Закаханых! Беларускія майстры ладзяць кірмаш самаробных мастацкіх вырабаў, каб парадаваць вас! Пацешыць сябе, зрабіць падарунак блізкаму – усё гэта можна на нашым кірмашы!Прыходзіце за падарункамі – вяртайцеся з добрым настроем! Хай прыйдзе […]

Кінапрагляд па-беларуску: паказ культавага фільма «Бэтмэн вяртаецца» 8 лютага ў Прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

Кінапрагляд па-беларуску Прапануем паглядзець разам культавы фільм ”Бэтмэн вяртаецца”, 1992г. Над Готэмам навісла новая пагроза. Два эксцэнтрычныя персанажы: агідны Пінгвін, кінуты бацькамі і які выйшаў з гарадской каналізацыі, і таямнічая Жанчына-Котка пачалі барацьбу за ўладу. Адзін з іх мае намер заняць крэсла мэра горада, а іншая адчувае рамантычныя пачуцці да готэмскага героя. Ці зможа Бэтмэн […]

Афіша падзей у беларускай прасторы «Робім разам» з 6 па 11 лютага 2024 года

Прастора "Робім разам"

Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы. 06.02 (аўторак) 18:30. Заняткі па медытацыі і ёга. 08.02 (чацьвер) 17:30-18:45. Польская мова. Групавыя заняткі. 08.02 (чацьвер) 19:00 Кіно па-беларуску. “Бэтмэн вяртаецца” (1992). 09.02 (пятніца) 17:00-18:00 Сьпевы з дзецьмі. 09.02 (пятніца) 19:00 Гітарныя курсы Раман Арлоў. 10.02 (субота) 13:00-15:00 “Мова без бар’ераў”.11.02 (нядзеля) 11:00-20:00. Кірмаш беларускіх майстроў да Дня […]

Мюзікал “Чарадзей” распачаў працу з адкрытымі рэпетыцыямі ў прасторы “Робім разам”

Прастора "Робім разам"

Мюзікал “Чарадзей” распачаў сваю працу. Расьпеўкі, партыі, тэксты, сюжэты… усё гэта – маленькія кавалачкі мазайкі, якая пасьля зьбярэцца ў сапраўднае відовішча! У вас яшчэ ёсьць магчымасьць прыйсьці!Рэпетыцыі праходзяць у адкрытым фармаце. Кожны можна далучыцца ў любы момант ці проста паглядзець. ‍Цуды творацца проста на вашых вачох! Адрас: pl. Konstytucji,6 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 […]