8 кастрычніка 1660 г. на раце Басі, прытоку Проні, змагаліся войскі Рэчы Паспалітай і Расеі*. Па шэрагу сутычак расейцы адышлі да свайго лагеру. Тады ваяры РП перагарадзілі шлях на Смаленск, з боку якога чужынцам прывозілі харч, і 25 кастрычніка расейскае войска адступіла. Войска Рэспублікі здабыло 7 гармат і 15 сцягоў супраціўнікаў. *Адна з бітваў Крывавага […]
ByProsvet
Мы распространяем самиздат.
Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot
Газета «Вісник» перамагла ў агульнанацыянальным украінскім конкурсе «Украінская мова – мова яднання»
Газета «Вісник» – пераможца агульнанацыянальнага ўкраінскага конкурсу Праца па пашырэнні звестак пра Беларусь і беларусаў ва Украіне была годна ацэненая! Беларуска-ўкраінскі цэнтр супрацы, што займаецца выпускам газеты, узнагароджаны дыпломам за перамогу ў намінацыі «Сродкі масавай інфармацыі» конкурсу «Украінская мова – мова яднання». Шчыра віншуем рэдакцыю «Вісника»! Зычым поспехаў і яшчэ большых дасягненняў у іх неймаверна […]
5 кастрычніка 1648 г. войска ВКЛ распачало асаду Пінску па загадзе Януша Радзівіла
5 кастрычніка 1648 г. на загад Януша Радзівіла войска ВКЛ распачало асаду Пінску. Тады беларускія гарады і мястэчкі зазналі шмат пакут ад казацкіх атрадаў, да якіх часам далучаліся мясцовыя жыхары. Гэтак было і ў Пінску: частка мяшчан разам з атрадам атамана Антона Нябабы забілі езуітаў і шляхцічаў. Войскі Радзівіла ў адказ на гэта вынішчылі горад. […]
Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі і голас беларусаў на Генеральнай асамблеі ААН
7 Чижей № 175 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Голас беларусаў на Генеральнай асамблеі ААН— Што адбываецца з людзьмі, якіх вызвалілі па памілаванні апошнім часам— Гісторыя палітзняволенага Сяргея Белага Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
Вісник №20-21 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове выходзіць раз на два тыдні
Вісник №20-21 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове, выходзіць раз на два тыдні Украіна і замежжа — Творчасць беларусаў у падтрымку ўкраінцаў— Вайна ва Украіне вачыма беларуса з батальёну «Тэрор»— Інтэрв’ю з беларускай, якая адчыніла рэабілітацыйны цэнтр для ветэранаў — Беларусы адзначыліся ў вызвольнай аперацыі — Пераслед беларусаў за падтрымку Украіны— ды іншае Файлы […]
Палешукі № 5: Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына для друку
Палешукі № 5 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
Рэспубліка № 5: Навіны тыдня на адной старонцы па Беларусі і ўсіх рэгіёнах
Рэспубліка № 5 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
1 кастрычніка 1817 года адбылося першае паседжанне Таварыства філаматаў у Беларусі
1 кастрычніка 1817 г. адбылося першае паседжанне Таварыства філаматаў, аматараў ведаў і асветнікаў. Яго сябры паставілі на мэце вывучаць прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклор, мову Беларусі і прылеглых земляў. За ўвесь час існавання таварыства ў яго складзе было не больш за 19 асобаў, але праца іх на дзесяцігоддзі вызначыла ідэйнае развіццё земляў былой Рэчы Паспалітай. Яшчэ […]
Літаратурная Беларусь №9 (217) з вершаванымі і эсэ творамі беларускіх аўтараў
Літаратурная Беларусь №9 (217) Культурна-асветніцкі праект Беларусь, усе рэгіёны Нізка малавядомых вершаў Міколы Купрэева «Зямля і песні», эсэ «Было даўным-даўно…» Ніны Янсанэ (Панізьнік), «Сусед» – «словы» Адама Глобуса пра Уладзіміра Караткевіча, а таксама навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа. Файл для друку12 старонак А4 ці А3 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #літаратура #уся_Беларусь
ByProsvet выпусціў вечны гістарычны каляндар «Кожны дзень» з 366 падзеямі Беларусі
Сустракайце новы вечны гістарычны каляндар ад ByProsvet! Гэтым разам ён не прывязаны да пэўнага года, а значыць будзе заставацца актуальным заўсёды! «Кожны дзень» – каляндар, у якім месцяцца 366 цікавостак беларускай гісторыі. Тут вы знойдзеце падзеі, што сталі для беларусаў вызначальнымі, а таксама штрыхі да партрэтаў людзей, якія навечна ўпісалі свае імёны ў летапіс нашай […]