8 кастрычніка 1660 г. на раце Басі, прытоку Проні, змагаліся войскі Рэчы Паспалітай і Расеі*. Па шэрагу сутычак расейцы адышлі да свайго лагеру. Тады ваяры РП перагарадзілі шлях на Смаленск, з боку якога чужынцам прывозілі харч, і 25 кастрычніка расейскае войска адступіла. Войска Рэспублікі здабыло 7 гармат і 15 сцягоў супраціўнікаў.
*Адна з бітваў Крывавага патопу.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch