5 кастрычніка 1648 г. на загад Януша Радзівіла войска ВКЛ распачало асаду Пінску. Тады беларускія гарады і мястэчкі зазналі шмат пакут ад казацкіх атрадаў, да якіх часам далучаліся мясцовыя жыхары. Гэтак было і ў Пінску: частка мяшчан разам з атрадам атамана Антона Нябабы забілі езуітаў і шляхцічаў. Войскі Радзівіла ў адказ на гэта вынішчылі горад.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch