1 кастрычніка 1817 г. адбылося першае паседжанне Таварыства філаматаў, аматараў ведаў і асветнікаў. Яго сябры паставілі на мэце вывучаць прыроду, гаспадарку, этнаграфію, фальклор, мову Беларусі і прылеглых земляў. За ўвесь час існавання таварыства ў яго складзе было не больш за 19 асобаў, але праца іх на дзесяцігоддзі вызначыла ідэйнае развіццё земляў былой Рэчы Паспалітай.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch