Памерла вядомая беларуская пісьменніца Святлана Курс
Яна доўгі час змагалася з анкалагічным захворваннем.
Святлана Курс была пісьменніцай, перакладчыцай, рэдактаркай і журналісткай. Яна працавала ў «Нашай Ніве», «Еўрарадыё», узначальвала часопіс Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» і была сяброўкай Беларускага ПЭНа.
Пасля падзей 2020 года Святлана не магла вярнуцца ў Беларусь праз пагрозу палітычнага пераследу. У эміграцыі яна свядома пайшла працаваць сацыяльнай работніцай, даглядаючы пажылых і цяжкахворых людзей. Як сама казала, гэта быў спосаб пераадолець уласны страх старасці і смерці.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Святланы