“Шэсць гадоў таму мы запісвалі словы падтрымкі. Сёння можам дапамагчы справамі” Яшчэ ў далёкім, як …

Беларусы Замежжа

Шэсць гадоў таму мы запісвалі словы падтрымкі. Сёння можам дапамагчы справамі

Яшчэ ў далёкім, як цяпер здаецца, 2020 годзе, у дзень затрымання музыкі і бубнача Аляксея Санчука, беларусы і літоўцы сабраліся на адной кухні ў цэнтры Вільні, каб запісаць відэа ў яго падтрымку.

Прайшлі гады. Аляксей прайшоў праз турму, адбыў шэсць гадоў зняволення і нарэшце выйшаў на волю.

Сёння ён разам з жонкай і дачкой пачынае новае жыццё ў Грузіі. Пасля доўгай разлукі сям’я зноў разам, але цяпер ім асабліва патрэбная падтрымка.

Dapamoga адкрыла дабрачынны збор у падтрымку Аляксея Санчука. Сабраныя сродкі дапамогуць сям’і аплаціць жыллё, прайсці медыцынскае аднаўленне і адаптавацца да новага жыцця.

Падтрымаць збор можна па спасылцы:

https://dapamoga.org/be/donations/help-aliaksei-sanchuk

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну