Бацька ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Віктара Амброса паходзіць з Смаргонскага раёну БеларусіБацька ляў…

Бацька ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Віктара Амброса паходзіць з Смаргонскага раёну Беларусі

Бацька ляўрэата Лёнгін Багдан Амброс нарадзіўся ў кастрычніку 1923 году ў вёсцы Дордзішкі, цяпер Смаргонскага раёну (уваходзіць у склад Ашмянскага дэканату Рымска-каталіцкай царквы).

Бацька ляўрэата стаў сіратой у 8 гадоў, яго выхоўвалі сваякі, а ўлады яму як вельмі таленавітаму дзіцяці прызначылі нацыянальную стыпэндыю для навучаньня спачатку ў павятовым горадзе, потым у Вільні. Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны 15-гадовы Лёнгін уцёк ад бальшавікоў на захад, трапіў у палон нацыстаў і 5 гадоў правёў на прымусовых працах у Нямеччыне. Ён быў вызвалены амэрыканскай арміяй, у 1946 годзе прыехаў у ЗША і паступіў на службу ў паветрана-дэсантныя войскі.

https://smarturl.click/0eaAn