Беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку завочна асудзілі ў самаабвешчанай «ДНР» да 14 гадоў калоніі
Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў якасці найміта ў баявых дзеяннях ва Украіне», піша @zerkalo_io са спасылкай на пракуратуру «ДНР».
Ян Дзюрбейка ўжо больш за два гады знаходзіцца ў расійскім палоне, куды трапіў падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне тады апынуўся яшчэ адзін добраахвотнік — Сяргей Дзягцёў. Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі зараз, невядома.