Вось так праходзяць акцыі ў Балонні, прадстаўнікі трох народаў выступаюць супраць гэтай вайны ва Ўкраіне! Балоння, 23/09/2022 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведаміў пра выкананыя задачы
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам: Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. […]
У Дрэздэне прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Дрэздэне Яе арганізавалі рэжысёр Аляксей Палуян і мастачка Руфіна Базловападчас кінапаказу фільма Courage на фестывалі «Move it». Удзельнікі кінапаказу атрымалі паштоўкі з партрэтам і кароткай біяграфіяй лаўрэата Нобелеўскай прэміі, а таксама адрас турмы для лістоў падтрымкі і віншаванняў. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Труймяста павіншавалі Алеся Бяляцкага з Нобелеўскай прэміяй міру
Беларусы польскага Труймяста (гарады Гданьск, Сопат і Гдыня) сёння на сваёй Акцыі салідарнасці таксама далучыліся да віншаванняў усіх праваабаронцаў, асабліва нашага суайчынніка Алеся Бяляцкага, з атрыманнем ганаровай нагароды – Нобелеўскай прэміі міру. Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Кракава патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага
Беларусы Кракава ганарацца выбітным суайчыннікам, Нобэлеўскім лаўрэатам, Алесем Бяляцкім і патрабуюць яго імклівага вызвалення з-за кратаў. Свабоду палітвязням! Свабоду Бяляцкаму! Слава Ўкраіне Жыве Беларусь І здохнуць дыктатары Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Панэльная дыскусія абмяркуе смяротнае пакаранне ў Беларусі
Дыскусія пра актуальны стан і новыя выклікі смяротнага пакарання ў Беларусі10 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з’ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. 10 кастрычніка (панядзелак), 19:00 – 20:30 (па Мінску) адбудзецца панэльная дыскусія, падчас якой плануецца абмеркаваць наступныя тэмы: Чаму ў […]
Алесь Беляцкий получил Нобелевскую премию мира
Алесь Беляцкий получил Нобелевскую премию мира Её присудили основателю беларуского правозащитного центра «Весна», российской правозащитной организации «Мемориал» и украинскому «Центру Гражданских Свобод». Беларусы Зарубежья | Прислать новость
Народнае апытанне запрашае беларусаў замежжа да ананімных апытанняў
Апытанні для беларусаў_ак замежжа Народнае апытанне пачынае даследаваць пратэсную частку беларускага грамадства, якая пражывае за мяжой, і запрашае прыняць удзел у апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца. Больш падрабязна па спасылцы. Беларусы замежжа, патрэбна ваша дапамога ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі па сваіх чатах сярод […]
Заклік павіншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў! Ілля Давыдзенка Аляксандр Целяшман Аляксандр Зайцаў Ігнат Ігнаценя Леанід Герасімлюк Сяргей Красоўскі Уладзімір Сакалоўскі Арцём Федасенка Дзяніс Хазей Яўген Бабак Раман Смолькін Ілля Трахтэнберг Ягор Дуднікаў Яўген Календа Яўген Калпачык Аляксандр Нурдзінаў Ягор Пракапчук Аляксандр Рэзнік Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Матэушам Маравецкім на Варшаўскім форуме па бяспецы
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія […]