Першы з’езд беларусаў Чэхіі
Прывітанні ўдзельнікам даслалі старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла, лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, упаўнаважаная па правах чалавека Чэшскай Рэспублікі Клара Шымачкава-Лаўрэнчыкава.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Першага з’езду беларусаў Чэхіі выступіў Павел Латушка:
“Гэта гістарычны з’езд беларусаў у эміграцыі. Беларусаў, якія, як папярэднікі – захавальнiкi трыдыцый БНР, – звяртаюцца да каранёў, каб пабудаваць новую краіну, базуючыся на спадчыне вялікага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.”
На форуме таксама выступяць Аліна Коўшык, эксперты і актывісты з розных сфер, якія прадставяць даклады аб важных праблемных пытаннях беларусаў у Чэхіі: ад праблем з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем да супрацоўніцтва дыяспар і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вакол краіны. Асобна абмяркоўваецца тэма дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ва Украіне за тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну