Тады хутчэй глядзі, куды можна падацца зараз
ІншыЯ / The Others запусцілі набор на базавы анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў «Рабі смела!».
Курс будзе праходзіць з 3 лістапада да 15 снежня на анлайн-платформе і ў Zoom.
Дэдлайн: 20 кастрычніка.
Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт (NHC) запусціў конкурс для беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Адабраныя арганізацыі атрымаюць навучанне і ментарства; субгранты на суму да 6000 EUR; юрыдычную дапамогу і іншае.
Дэдлайн: 22 кастрычніка.
ОЕЕС шукае ў каманду спецыяліст_ку па праграмнай дзейнасці на поўную занятасць з магчымасцю працаваць афлайн або анлайн.
Рэзюмэ з матывацыйным лістом прымаем на адрас [email protected].
Дэдлайн: 23 кастрычніка.
SYMPA/BIPART ладзіць двухмесячны анлайн-курс на англійскай мове «Project writing».
Курс для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць навыкі напісання праектаў на англійскай мове.
Дэдлайн: 23 кастрычніка.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае вакансіі: мэнэджэр_ка накірунку «Абарона і падтрымка» і мэнэджэр_ка праграм. Прапануюць поўную занятасць, добры заробак і працу ў Літве.
Дэдлайн: 23 кастрычніка.
MEET UP! Youth for Partnership арганізуе конкурс праектаў міжнароднага моладзевага абмену паміж Германіяй і краінамі Усходняга партнёрства. Тэмы: крызіс-канфлікт-кааперацыя; культура памяці; удзел моладзі і прасоўванне дэмакратыі; мэты ўстойлівага развіцця ААН.
Дэдлайн: 31 кастрычніка.
#магчымасці