Часам не да законаў па-амерыканску: як беларусы ЗША бароняць сябе і свае правы? Стрым з актывістамі Belarus FREEDOM Philadelphia Глебам Івашкевічам і Яўгенам Ждановічам Беларусаў, якія у выніку рэпрэсій і пераследу на радзіме вымушана апынуліся ў ЗША ў пошуках прытулку, апошнім часам пераследуе Déjà Vu. Калі міграцыйная паліцыя ICE западозрыць чалавека ў нелегальным знаходжанні ў […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Беластоку віншуюць палітвязняў з народзінамі ў лістападзе і жадаюць свабоды
Дарагія палітвязні, вы адзначаеце свае Народзіны ў лістападзе У гэты восеньскі час, калі свет апынаецца пад покрывам халодных вятроў, ваша мужнасць і вытрымка ззяюць, як зоркі на начным небе. Мы падтрымліваем вас у гэтых выпрабаваннях і верым у вашу свабоду. Няхай ваша стойкасць будзе крыніцай натхнення, а ваш шлях — прыкладам мужнасці для ўсіх. З […]
Дзяніс Дудзінскі запрашае на новую праграму пра займальнае падарожжа па карце свету
Дзяніс Дудзінскі: Новая вялікая праграма! Падрыхтуйцеся да займальнага падарожжа па карце свету — з картамі, глабусам, компасам і планамі захопу свету! У праграме:– Калумб — вялікі ашуканец– Шэпт прывідаў Магелана– Як правільна падзяліць Зямны шар– Захоп Раю– Памылкі мінулых адкрыццяў, за якія мы дагэтуль расплачваемся– «Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць!»– Гандурас — сіла!– Усеагульная […]
У Бруселі адзначылі 95-годдзе Уладзіміра Караткевіча спектаклем «Жарсці Караткевіча»
Памяці Уладзіміра Караткевіча — 95 гадоўСёння спаўняецца 95 гадоў з Дня Нараджэння вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У гонар яго творчасці ў Бруселі прайшоў спектакль «Жарсці Караткевіча», створаны рэжысёрам і даследчыкам яго творчасці Васілём Дранько-Майсюк і актрысай Аленай Баяравай. Гледачы даведаліся шмат невядомых фактаў з жыцця і творчай спадчыны Караткевіча, акунуліся ў атмасферу яго літаратурнага […]
Валанцёр у Мілане на калядным кірмашы 8-9 снежня шукае “Талака”
”Талака” шукае валанцёра! Ты патрэбны ў Мілане на адным з самых буйных калядных кірмашоў. Трэба, каб ты ведаў італьянскую мову, меў свабодныя 8 і 9 снежня і не баяўся людзей (гэта ж кірмаш!..) Табе прапаноўваюць:далучыцца да беларускай справыпадтрымаць асацыяцыюнезабыўныя эмоцыі і стасункі з класнымі хлопцамі і дзяўчатаміфірмовы бранзалецік на добрыя ўспаміныразмяшчэнне — пры неабходнасці (калі […]
Праваабарончыя арганізацыі запусцілі апытанне для ацэнкі патрэбаў сталых беларусаў за мяжой
Праваабарончыя арганізацыі запусцілі апытанку, каб ацаніць патрэбы беларусаў і беларусаў сталага ўзроста за мяжойАрганізатарамі апытання сталі ініцыятывы Volnyja і Freedom Woman пры падтрымцы прадстаўніцтвам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы. «Тысячы беларусаў і беларусак розных узростаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі немагчымасць адчуваць сябе ў бяспецы. Сярод іх — і людзі сталага ўзросту, якія […]
У Мастаўлянах на Беласточчыне ўрачыста адкрыты інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага
Учора ў Мастаўлянах на Беласточчыне адбылася асаблівая і кранальная падзея — урачыстае адкрыццё інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага Месцы, дзе пачаўся шлях чалавека, які запаліў іскру беларускай самасвядомасці і стаў голасам нашага народа. Месцазнаходжанне інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага на мапе:https://maps.app.goo.gl/cN2J9X1Kittcg1E37 У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, беларусы і палякі. […]
Як дзейнічаць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за мяжой
Што рабіць, калі беларускія спецслужбы спрабуюць завербаваць вас за межамі краіны? Беларускія спецслужбы ўсё часцей спрабуюць вербаваць грамадзянаў Беларусі за межамі краіны — у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых дзяржавах. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у відэа патлумачыў, як паводзіць сябе ў выпадку спробаў вярбоўкі беларускімі спецслужбамі за мяжой: 1. Не адказвайце […]
Аляксандра Мамаева прапанавала механізмы паляпшэння статусу беларусаў ва Украіне
15 лістапада 2025 года падчас апошняй панэлі IV-га Форума Астрожскіх у Кіеве кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі 3-га скліканьня Аляксандра Мамаева адзначыла, што пытаньне дакументаў і легальнага статусу беларусаў ва Украіне можа і павінна вырашацца праз канкрэтныя, цалкам рэалістычныя крокі. Яна прапанавала шэраг механізмаў, якія могуць істотна палепшыць становішча беларусаў, што апынуліся ва Украіне […]
Фінляндыя ўпершыню выдала дазвол на жыхарства дзіцяці па праязным дакуменце замежніка
Фінляндыя выдала першы дазвол на жыхарства для дзіцяці на падставе праязнога дакумента замежніка Упершыню пасля змянення фінскага заканадаўства дзіцяці быў выдадзены дазвол на жыхарства на падставе праязнога дакумента замежніка. Раней атрымаць або працягнуць дазвол на жыхарства без сапраўднага беларускага пашпарта было немагчыма. Дзякуючы працы дэмакратычных сілаў, Офіса Святланы Ціханоўскай і Місіі дэмакратычных сілаў у Таліне, […]